Saturday, August 5, 2017

Налібацкія кветкі. Такога няма нават у Пуэрта-Рыка


Ідэю гэтага фотарэпартажу падказаў амерыканец налібацкага паходжання Генры Астапей з Вашынгтону. Шпацыруючы па Налібаках, ён здзівіўся вялікай колькасці кветак і канстатаваў, што іх у Налібаках больш, чым у Пуэрта-Рыка з яго марскім трапічным кліматам.


Saturday, April 15, 2017

Гісторыя Беларусі ў 5 фотаздымках з налібацкіх могілак



У старой частцы налібацкага могільніку захавалася багата пахаванняў, якім больш за 200 гадоў. Надмагільныя пліты, як і архіў, могуць распавесці шмат цікавага пра нашу гісторыю гэтага часу.

Friday, April 14, 2017

22 прычыны, каб ніколі не прыяжджаць у Налібакі


Насамрэч іх значна больш. Ільвіная частка з гэтых прычын нашмат банальнейшая. Тут мы сабралі для вас толькі некаторыя з іх, якія раз і назаўсёды прымусяць вас не соўваць ані нос, ані сваю пяту ў Налібакі і ваколіцы.

Дзе Нёман і Заходняя Бярэзіна зліваюцца ў адно цэлае


На самым паўднёва-заходнім ускрайку Налібоцкай пушчы дзве яе галоўныя артэрыі - Нёман і Заходняя Бярэзіна - зліваюцца ў адно цэлае. І ў месцы іх зліцця на высокім беразе стаіць дуб. Маляўнічасць гэтага досыць глухога месца цяжка перадаць словамі.

Tuesday, January 24, 2017

13 правілаў жыцця 102-гадовага Яна Чарняца з Налібацкай пушчы (ВІДЭА)



У вёсцы Налібакі Стаўпецкага раёну жыве 102-гадовы Ян Чарнец. Свабода наведала аднаго з найстарэйшых беларусаў і дазналася, за што ён цэніць ранейшыя часы і чаму ўзгадвае пра іх з вялікай настальгіяй.

Wednesday, January 11, 2017

Для міліцэйскага спецназа ў Налібацкай пушчы адловяць двух рысяў, занесеных у Чырвоную кнігу


Міністр лясной гаспадаркі Беларусі Міхаіл Амельяновіч дазволіў злавіць у Налібацкай пушчы двух рысяў для міліцэйскага спецназа, дзе летась памерла легендарная рысь — сімвал часці.

Thursday, December 29, 2016

Лічба года: Налібацкую бібліятэку наведалі больш 2200 разоў


Напярэдадні Новага Году мы завіталі ў госці ў Налібацкую бібліятэку і падгледзілі працу бібліятэкаркі Валянціны Буняк. Цісніце далей, каб пабачыць, чым жыве святы кнігі ў сталіцы налібацкага краю.