Sunday, December 29, 2013
Saturday, December 28, 2013
Лясныя габрэі ў Налібацкай пушчы
У 2008 на кінаэкраны выйшла ваенная драма «Выклік» (па-ангельску «выклік, супраціў"). Сюжэт фільма, заснаваны на рэальных падзеях, якія адбыліся ў Беларусі ў гады Другой Сусветнай вайны. Трое габрэяў - браты Бельскія - стварылі габрэйскі партызанскі атрад, які дзейнічаў у Налібацкай пушчы ў 1941-1944 гг.
Thursday, December 26, 2013
Tuesday, December 24, 2013
Tuesday, October 29, 2013
Monday, October 21, 2013
Monday, October 14, 2013
Saturday, October 5, 2013
Friday, October 4, 2013
Friday, September 27, 2013
Злачынствы 118-га батальёна ахоўнай паліцыі ў Налібацкім краі

Падчас ІІ Сусветнай вайны ў карных аперацыях гітлераўскіх акупантаў супраць мірнага насельніцтва Налібацкага краю, апрача немцаў, удзельнічалі чальцы літоўскіх, латышскіх і ўкраінскіх вайсковых фармаванняў. Асаблівай жорсткасцю адзначыўся 118-ы батальён ахоўнай паліцыі, які адказвае за спаленне вёскі Хатынь разам з яе жыхарамі.
Thursday, September 26, 2013
Wednesday, September 18, 2013
Monday, September 16, 2013
Мой герой 17-га верасня
Cёння, 17 верасня, я ўзгадваю свайго прадзеда Францішка Гурневіча. Да вайны ён быў афіцэрам Польскага войска. Калі вярнуўся ў родную вёску пад Рубяжэвічамі, то працаваў камендантам Зьвязу Стральцоў. У ягоным доме, дзе выховаўлася трое дзяцей, працавала школа і Дом культуры. Калі 17-га верасня 1939 года яго прыйшлі “вызваляць” бальшавікі, сусед напісаў на прадзеда данос, маўляў, польскі паслугач.
Saturday, September 14, 2013
Wednesday, September 11, 2013
Wednesday, September 4, 2013
Monday, September 2, 2013
Шпіёнская справа N2778 альбо налібачанін у кіпцюрах ГПУ
Пасля 1921 года тэрыторыю сённяшняй Беларусі была падзелена паміж Польшчай і СССР. Налібакі засталіся ў Польшчы, а на савецкай тэрыторыі бальшавікі пагадзіліся ўтварыць БССР. Пасля польскай-савецкай вайны там засталося нямала ўраджэнцаў Налібак. Лёс многіх з іх склаўся трагічна: яны стали ахвярамі камуністычнага тэрору. Сярод іх быў і Станіслаў Клімовіч, якога камуністы абвінавацілі ў шпіянажы.
Thursday, August 29, 2013
Усталяванне савецкай улады ў Налібаках

11 лістапада 1918 года скончылася І сусветная вайна. Але ў Беларусі адносны мір настаў толькі праз тры гады, калі сённяшнія беларускія землі падзялілі паміж сабой Польшча і Расія. Ад заканчэння вайны да 1921 года паміж палякамі і рускімі адбывалася барацьба за большы кавалак Беларусі. Не прамінула гэтае супрацьстаянне і Налібакі.
Saturday, August 24, 2013
Friday, August 23, 2013
Святога Бартламея - фэст налібацкай парафіі
Штогод, напрыканцы жніўня, налібацкія вернікі адзначаюць фэст апякуна парафіі - святога Бартламея. У гэты дзень у касцёле Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны адбываецца ўрачыстая ішма з удзелам парафіян з усіх куткоў Налібацкага краю. Як раней, так і цяпер, гэты дзень лічыцца галоўным святам парафіі.
Wednesday, August 21, 2013
Tuesday, August 20, 2013
Friday, August 16, 2013
Беларускі дызайнер прыдумаў сімвал Налібак
З прапановай стварыць лагатып вёскі да Змітра Краўчанкі звярнуліся аўтары Блогу Налібацкага краю. Малады беларускіх дызайнер ласкава пагадзіўся і прадставіў на выбар налібачан варыянты лагатыпу. У бліжэйшы час жыхары і ўраджэнцы Налібак абяруць у інтэрнэт-галасаванні адзін з сімвалаў, які будзе выкарыстоўвацца ў севіце ў якасці неафіцыйнага сімвала сваёй вёскі.
Wednesday, August 14, 2013
Monday, August 12, 2013
Як налібацкія прайдзісветы сялян у БССР вадзілі
Пасля ўсталявання польска-савецкай мяжы ў 20-ых гадах мінулага стагоддзя, Налібакі апынуліся на польскай тэрыторыі. Мяжа, якая праходзіла за Стоўбцамі, стала крыніцай ўзбагачэння для тысяч людзей. Гэта быў рай для кантрабандыстаў. Арыгінальны, але далёкі ад законнасці, спосаб зарабіць лёгкія грошы, вынайшла некалькі жыхароў Налібак.
Saturday, August 10, 2013
Улюбёны ў Сібір налібачанін

Сібір за апошнія два стагоддзі стала словам-праклёнам, месцам пакутаў мільёнаў людзей, нялюдскай зямлёй, ад адной назвы якой застывала кроў у жылах. Трагічныя ўспаміны пра Сібір перадавалі праз пакаленні і сотні налібачан. Але быў сярод ураджэнцаў нашага краю чалавек, для каторага Сібір стала лёсам, захапленнем і справай жыцця.
Friday, August 9, 2013
Як налібацкія эмігранты ў Нью-Ёрку па-літоўску гаварылі
У 1910 годзе двое братоў Грыгарцэвічаў з-пад налібацкай вёскі Несцеравічы паехалі за лепшай доляй у Амерыку. Пабылі троху, пакруціліся, паглядзелі і .... адзін вырашыў вярнуцца дадому, бо ў Амерыцы, маўляў, праца для коней, а не для людзей. Другі ж вырашыў “ах, будзь, што будзе, застунуся”. Неўзабаве да яго з Налібацкай Рудні прыехала і жонка. Яны пасяліліся на Брукхэвэн, што на Лонг – Айландзе, і адкрылі ферму качак.
Thursday, August 8, 2013
Налібацкая пушча ў “Лістах з дарогі” Ядвігіна Ш.

У 1910 годзе беларускі пісьменнік, загадчык аддзела "Нашай Нівы", Ядвігін Ш. вандраваў пешшу па Беларусі. Прайшоў ён і праз Налібацкую пушчу, а нават завітаў і ў самі Налібакі. Свае ўражанні ад вандроўкі пісьменнік апісаў ў нарысе "Лісты з дарогі", які пабачыў свет у тым жа годзе ў першай беларускай газеце.
Monday, August 5, 2013
Апошні дзень Налібак
![]() |
Апошні дзень Налібак. З кнігі М. Клімовіча. |
У ліпені 1943 года ў Налібацкай пушчы пачалася нямецкая карная аперацыя супраць партызан і мясцовага насельніцтва. Брыгады СС, батальён Дырлевангера, паліцэйскія палкі, грэнадзёрскія і артылерыйскія ўзводы рабавалі мясцовых жыхароў, палілі вёскі, а ўсё насельніцтва вывозілі ў рабства ў ІІІ Райх. Ранкам 6 жніўня 1943 года немцы прыбылі ў Налібакі.
Friday, August 2, 2013
Паўстанцы Каліноўскага ў Налібацкай пушчы
150 гадоў таму на тэрыторыі сённяшняй Беларусі, Польшчы і Літвы пачалося паўстанне Кастуся Каліноўскага. Гэта было паўстанне нацыянальна-рэвалюцыйных сіл на частцы зямель колішняй Рэчы Паспалітай і ВКЛ супраць расійскага панавання і за аднаўленне Рэчы Паспалітай. Сутыкненні паўстанцаў і расійскіх карнікаў адбываліся і ў Налібацкім краі.
Адна з першых узгадак Налібак у дакументах. Фота.

Першы пісьмовы ўспамін пра Налібакі датуецца 1447 годам. У дакуменце ўзгадваецца касцел і ксёндз Шукан. Да 1485 года Налібакі знаходзіліся ва ўладанні Гедыголдавічаў, да 1554 — Кезгайлаў, потым Завішаў і Шэметаў. Мікалай Радзівіл “Чорны” набыў Налібакі 17 сакавіка 1555 г. Унікальны дакумент ХVI ст. знаходзіцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Мінска. + ФОТА ДАКУМЕНТА.
Wednesday, July 31, 2013
Налібачане - героі Варшаўскага паўстання
![]() |
Налібацкія партызаны Арміі Краёвай. |
У гады ІІ сусветнай вайны нямала ўраджэнцаў Налібацкага краю змагалася ў шэрагах польскай Арміі Краёвай. Мясцовыя жыхары называлі жаўнераў гэтага вайсковага фармавання “легіёнамі”. Калі 1 жніўня 1944 года ў Варшаве пачалося паўстанне супраць нямецкіх акупантаў, да змагання дзясяткаў тысяч варшавян далучылася Стаўбцоўска-Налібацкая групоўка Арміі Краёвай.
Tuesday, July 30, 2013
Monday, July 29, 2013
Sunday, July 28, 2013
Thursday, July 25, 2013
Wednesday, July 24, 2013
Польскі партал "Віртуальны штэтл" напісаў пра Блог Налібацкага краю
Журналіст Дзмітры Гурневіч стварыў блог рэгіянальнай гісторыі, прысвечаны Налібоцкаму краю. У цэнтры ўвагі аўтара апынулася і жыццё налібоцкіх габрэяў.
Былое мястэчка, а сёння вяска Налібакі знаходзіцца пасярод Налібоцкай пушчы ў Стаўбцоўскім раёне. Мясціны здабылі вядомасць дзякуючы радзівілаўскай мануфактуры шклянога посуду.
Tuesday, July 23, 2013
Налібацкі чыгуналіцейны завод. XIX ст.

Нярэдка на старасвецкіх могілках, асабліва на местачковых і гарадскіх, на вочы трапляюцца разнастайныя літыя з чыгуну помнікі, пліты, крыжы, агароджы і інш. Гэтыя вырабы ліцейшчыкаў уражваюць надзвычайнай разнастайнасцю формаў і багаццем дэкору. Налібацкі завод князёў Вітгенштэйнаў быў адной з самых вядомых жалезаапрацоўчых фабрык у Расійскай імперыі.
Sunday, July 21, 2013
Памяці Леанарды Юнцавіч
Гэты дом на вуліцы Ліпеньскай ў Налібаках ведаюць налібачане з розных краін свету, краязнаўцы, гісторыкі і даследчыкі. Гаспадыня дому заўсёды ветліва запрашала да сябе ўсіх, хто жадаў паслухаць з яе вуснаў жывую гісторыю Налібак. Але больш Леанарда Антонаўна Юнцавіч не запросіць да сябе ў хату. Сэрца адной з апошніх налібачанак, якія нарадзіліся ў вёсцы ў міжваенны час, спынілася біцца на гэтым тыдні.
Tuesday, July 16, 2013
Запіскі налібацкага габрэя Генрыха Сліозберга

Фрагмент успамінаў налібацкага габрэя Генрыха Барысавіч Сліозберга, юрыста і грамадскага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў Саюза для дасягнення роўнапраўя габрэйскага народа ў Расіі (1905) і Габрэйскай народнай групы (1907) . Удзельнічаў у працы камісіі кангрэса ЗША, якая вывучала прычыны эміграцыі габрэяў з Расійскай імперыі.
Кс. Юзаф Байка - ініцыятар будаўніцтва налібацкага касцёла

У 1933 годзе пробашчам налібацкай парафіі стаў ксёндз Юзаф Байка. Менавіта дзякуючы яму ў тым жа годзе пачалося будаўніцтва касцёла імя Найсвяцейшай Панны Марыі, якое завершылася толькі 20 гадоў таму. У часы камуністычнага рэжыму сакральны будынак зарост пустазеллем і дрэвамі. Выкарыстоўваць яго па прызначэнні было забаронена. Калі б не перамены 90-ых гадоў і развал СССР, то верагодна, што ў будынку касцёла сёння месціўся б Дом культуры.
Кім быў ксёндз Юзаф Байка? Гэтай тэме будзе прысвечаны вялікі артыкул, які неўзабаве з'явіцца на нашым сайце. Ніжэй біяграфічная даведка пра айца Байку з кнігі даследчыка Леаніда Маракова.
Tuesday, July 9, 2013
Saturday, July 6, 2013
Гісторыя школьніцтва ў Налібаках

Калі ў Налібаках пачала працаваць першая школа - дакладна невядома. Недзе ў 1898 годзе ў вёсцы настаўнічаў Васіль Рагуля, пазнейшы дэпутат Сейма Польшчы ад беларускай меншасці, грамадскі дзеяч (памёр у 1955 годзе ў Нью-Ёрку). Рагуля настаўнічаў да 1903 года і ў сваіх успамінах пісаў, што працаваў у пачатковай школе. Пра існаванне пачатковай школы ў апошнія гады існавання Расійскай імперыі вядома і ад налібацкіх старажылаў.
Saturday, June 29, 2013
Жыццё пад дзвюма акупацыямі
17 верасня, калі ўвайшлі савецкія войскі, была нядзеля. Войска перасоўвалася праз вёску некалькі дзён. У Налібаках у той час было некалькі прыхільнікаў камунізму, але праз пару тыдняў яны вылечыліся з гэтых ідэй. Падчас уваходу войска ніякіх сутыкненняў не было, усё адбывалася спакойна. Саветы таксама паводзілі сябе прыстойна. Пекла пачалося праз некаторы час.
Wednesday, June 26, 2013
Налібачане ў “Картатэцы Сталіна”
Сёлета на сайце Радыё “Свабода” былі апублікаваныя 60 тысяч бяіграмаў ураджэнцаў Беларусі, якія былі рэпрэсаваныя ў савецкія часы паводле палітычных артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Сьпіс склаў публіцыст і журналіст Сяргей Дубавец.
У “Картатэцы Сталіна” ёсьць і налібачане, а таксама жыхары суседніх вёсак.
Monday, June 24, 2013
Sunday, June 23, 2013
"Тату павесілі фашысты, дзядзьку расстралялі бальшавікі, а братоў выслалі ў Сібір..."
![]() |
Волін. |
У 2003 годзе мой сардэчны сябра, з якім у студэнцтве мы здымалі кватэру ў Варшаве, паехаў на рыцарскі фэст на выспу Волін каля Свінавуйсця. Сам ён украінец і там, падчас “бітваў”, быў ва ўкраінскай кашулі. Да яго падыйшла пані старэйшых гадоў і спытала, ці ён выпадкова не з Беларусі, бо яна нарадзілася там і шукае кагосьці, хто можа штосьці ведаць пра яе родную вёску, якую немцы спалілі падчас вайны. “А адкуль Вы?” – спытаўся мой сябра. “Я з Налібак” - адказала пані. Так, дзякуючы сябру, мы пазнаёміліся з пані Тэрэсай Банасяк-Кажушка (дарэчы, гэта не адзіны выпадак, калі ён выпадкова зводзіў мяне з іншымі налібачанамі). Па маёй просьбе пані Тэрэса напісала невялікія, але шчырыя і шчымлівыя, успаміны ваенных гадоў.
Subscribe to:
Posts (Atom)