17 верасня, калі ўвайшлі савецкія войскі, была нядзеля. Войска перасоўвалася праз вёску некалькі дзён. У Налібаках у той час было некалькі прыхільнікаў камунізму, але праз пару тыдняў яны вылечыліся з гэтых ідэй. Падчас уваходу войска ніякіх сутыкненняў не было, усё адбывалася спакойна. Саветы таксама паводзілі сябе прыстойна. Пекла пачалося праз некаторы час.
Saturday, June 29, 2013
Жыццё пад дзвюма акупацыямі
17 верасня, калі ўвайшлі савецкія войскі, была нядзеля. Войска перасоўвалася праз вёску некалькі дзён. У Налібаках у той час было некалькі прыхільнікаў камунізму, але праз пару тыдняў яны вылечыліся з гэтых ідэй. Падчас уваходу войска ніякіх сутыкненняў не было, усё адбывалася спакойна. Саветы таксама паводзілі сябе прыстойна. Пекла пачалося праз некаторы час.
Wednesday, June 26, 2013
Налібачане ў “Картатэцы Сталіна”
Сёлета на сайце Радыё “Свабода” былі апублікаваныя 60 тысяч бяіграмаў ураджэнцаў Беларусі, якія былі рэпрэсаваныя ў савецкія часы паводле палітычных артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Сьпіс склаў публіцыст і журналіст Сяргей Дубавец.
У “Картатэцы Сталіна” ёсьць і налібачане, а таксама жыхары суседніх вёсак.
Monday, June 24, 2013
Sunday, June 23, 2013
"Тату павесілі фашысты, дзядзьку расстралялі бальшавікі, а братоў выслалі ў Сібір..."
![]() |
Волін. |
У 2003 годзе мой сардэчны сябра, з якім у студэнцтве мы здымалі кватэру ў Варшаве, паехаў на рыцарскі фэст на выспу Волін каля Свінавуйсця. Сам ён украінец і там, падчас “бітваў”, быў ва ўкраінскай кашулі. Да яго падыйшла пані старэйшых гадоў і спытала, ці ён выпадкова не з Беларусі, бо яна нарадзілася там і шукае кагосьці, хто можа штосьці ведаць пра яе родную вёску, якую немцы спалілі падчас вайны. “А адкуль Вы?” – спытаўся мой сябра. “Я з Налібак” - адказала пані. Так, дзякуючы сябру, мы пазнаёміліся з пані Тэрэсай Банасяк-Кажушка (дарэчы, гэта не адзіны выпадак, калі ён выпадкова зводзіў мяне з іншымі налібачанамі). Па маёй просьбе пані Тэрэса напісала невялікія, але шчырыя і шчымлівыя, успаміны ваенных гадоў.
Friday, June 21, 2013
"Архэ" пра www.nalibaki.org
![]() |
Сядзіба гміны ў Налібаках, 1930-ыя гады. |
Журналіст Дзмітры Гурневіч стварыў сайт, прысвечаны гісторыі Налібацкага краю.
Што ведае пра Налібакі сярэднестатыстычны беларус? Безумоўна, ведае пра Налібацкую пушчу. Жыхары ваколіц добра ведаюць налібацкую "пушчанку" – самагонку, за якой сюды прыязджаюць нават з Карэліччыны і Наваградчыны. Ці не кожны старэйшы школьнік чуў на уроках гісторыі пра знакаміты налібацкі шкляны посуд. Нехта чуў і нават паглядзеў мастацкі фільм пра братоў Бельскіх і іх партызанскі атрад, які ў гады ІІ сусветнай вайны дзейнічаў у Налібацкай пушчы.
Thursday, June 20, 2013
"Мой тата - Язэп Фарботка"
![]() |
Уладзіслаў Фарботка |
У жніўні мінулага года я шукаў у Інтэрнэце звесткі пра ўраджэнца Налібак, паэта, фатографа, блізкага сябра Яна Булгака, дзеяча БНР Язэпа Фарботку. Да 1920 года ён быў актыўным беларускім дзеячам у Мінску. Мяне цікавіла, ці ёсць у Лодзі, дзе апошнія гады перад смерцю жыў Фарботка, яго сям'я, дзеці, унукі. На сайце Лодзінскага аддзелу Таварыства польскіх філатэлістаў я выпадкова пабачыў здымак Уладзіслава Фарботкі, кіраўніка мясцовай філіі. Дазнаўшыся яго нумар, я патэлефанаў і сходу спытаў: "А дзе нарадзіўся Ваш бацька?". Спадар на другім канцы дроту адказаў: "Мой бацька Язэп Фарботка нарадзіўся Налібаках".
Трагедыя налібацкіх габрэяў
У 2004 годзе, падчас паездкі ў ЗША, адзін налібачанін з Вашынгтону прапанаваў мне наведаць Музей Халакосту, які знаходзіцца ў амерыканскай сталіцы. Я ахвотна пагадзіўся. Музей зрабіў на мяне неверагоднае ўражанне. Упершыню ў жыцці я зразумеў маштаб трагедыі габрэяў падчас ІІ сусветнай вайны. На шкляной сцяне музею, дзе вядзецца пералік еўрапейскіх мясцовасцяў, дзе да вайны жылі габрэі, я знайшоў нашы Налібакі. Гэта прымусіла мяне зацікавіцца лёсам габрэяў нашага мястэчка.
Tuesday, June 18, 2013
Monday, June 17, 2013
Страчаная перліна Налібак - касцёл святога Бартламея

На пагорку ля маляўнічага возера ў цэнтры Налібак ўзвышаецца велічны касцёл. Гэтую святыню пачалі будаваць яшчэ ў 30-ыя гады мінулага стагоддзя, а скончылі толькі пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці. Мала хто з налібачан ведае, што побач з гэтай святыняй, яшчэ 70 год таму, стаяў 200-гадовы драўляны касцёл збудаваным родам Радзівілаў.
Subscribe to:
Posts (Atom)