Sunday, June 16, 2013

Куды знік Напалеонаўскі камень?

















Яшчэ некалькі год таму ў цэнтры Налібак стаяў вялізны камень, вядомы старажылам пад назвай "напалеонаўскі". Падчас будаўніцтва праваслаўнай царквы валун бясследна знік.


200 гадоў таму французскі імператар Напалеон Банапарт прайшоў у Беларусь. Паводле старэйшых жыхароў вёскі, якія пачулі гэта ад сваіх прадзедаў, праходзячы праз Налібакі Банапарт узлез на камень у цэнтры мястэчка і прамаўляў нешта да сваіх жаўнераў. На камяні быў зроблены надпіс на невядомай мове, які немагчыма было прачытаць, за гады ён сцёрся.

Гэты камень прастаяў у цэнтры Налібак прыблізна да 2008 года. Калі праз год з вёскі пачалі рабіць аграгарадок, то камень вывезлі пад будаўніцтва нейкага аб'екту. Вось так, ператрываўшы Напалеона, дзве сусветныя вайны і паўстанні, камень скончыў у фундаменце невядомага будынку.

Дарэчы, дарога з вёскі праз пучшу на возера Кромань (паміж Налібакамі і Наваградкам) дагэтуль называецца Напалеонаўскім трактам.

4 comments:

  1. дЗЯКУЙ ЗА БЛОГ! А ШТО НАКОНТ ЗНІКНЕННЯ ГАВОРАЦЬ НАЛІБОКЦЫ?

    ReplyDelete
  2. Тыя, каго я распытваў, нават не заўважылі знікнення.

    ReplyDelete
  3. СТАЎПЕЦКІ ЧАЛАВЕКJune 21, 2013 at 5:51 AM

    Дзмітрый, з цікавасцю адкрыў для сябе ваш блог. Дзякуй! Бываючы ў ранейшыя гады ў Налібаках, я, відаць, падчас сваіх краязнаўчых вандровак прапусціў гэтую мясцовую славутасць. А дзе канкрэтна ў цэнтры вёскі знаходзіўся камень?

    ReplyDelete
    Replies
    1. Ён ляжаў каля аўтобуснага прыпынку на цэнтральным пляцы, цяпер гэта паркінг каля цырквы.

      Delete