Thursday, June 20, 2013

Трагедыя налібацкіх габрэяў






















У 2004 годзе, падчас паездкі ў ЗША, адзін налібачанін з Вашынгтону прапанаваў мне наведаць Музей Халакосту, які знаходзіцца ў амерыканскай сталіцы. Я ахвотна пагадзіўся. Музей зрабіў на мяне неверагоднае ўражанне. Упершыню ў жыцці я зразумеў маштаб трагедыі габрэяў падчас ІІ сусветнай вайны. На шкляной сцяне музею, дзе вядзецца пералік еўрапейскіх мясцовасцяў, дзе да вайны жылі габрэі, я знайшоў нашы Налібакі. Гэта прымусіла мяне зацікавіцца лёсам габрэяў нашага мястэчка.


Да вайны палова цяперашняй вуліцы Садовай (а раней Віленскай) была габрэйскай. Габрэі мелі свае крамы, корчмы, майстэрні, нядзельную школу і малітоўны дом. На гэтым веды налібачан пра сваіх былых суседзяў заканчваюцца. Габрэі жылі ў Налібаках пару стагоддзяў, жылі побач з нашымі дзядамі, разам працавалі, смяяліся і плакалі. Куды дзелася памяць пра іх? Чаму мы сёння не можам назваць хоць бы два-тры прозвішчы нашых былых суседзяў? Чаму мы не ведаем, дзе ў Налібаках пахаваныя іх мудрацы, дзе стаяла сінагога, і ці перажыў хоць бы адзін налібацкі габрэй Халакост? Мы амаль нічога не ведаем пра іх культуру, філасофію, рэлігію і абрады.

Уявіце сабе, што да вайны нашы бабулі і дзядулі гуляліся разам з дзецьмі сваіх габрэйскіх суседзяў. Разам хадзілі ў школу, а некаторыя старэйшыя налібачане нават трохі ведалі іх мову - ідыш. Налібачане ведалі, што на могілкі габрэі носяць не кветкі, а кладуць камяні на помнікі. А ці шмат з нас сёння ведаюць, што ў Налібаках да вайны былі габрэйскія могілкі і што яны ўсё яшчэ ёсць? Толькі сёння, замест помнікаў і камянёў, там стаяць хлявы, гаражы і туалеты.

Да вайны налібацкія габрэі займаліся пераважна гандлем. Некаторыя гадавалі кароў, гусей, коней, разводзілі пчол. На Віленскай вуліцы стаяла драўляная бажніца. На вялікія святы дах адчыняўся і людзі маліліся пад голым небам. 

Налібацкія габрэі, 1902 год.

У 1921-1939 гады габрэйскія дзеці хадзілі ў мясцовую польскую школу. Пасля ўрокаў у іх былі заняткі ў сваёй габрэйскай школе. 

Цікава, што ў габрэяў на Віленскай вуліцы ніколі не было платоў паміж дварамі. Вуліцы была брукаваная, а па яе баках былі ходнікі. На вуліцы было мноства самых розных крамаў. Пан Бяшанскі прадаваў шкарпэткі, панчохі, шапкі, шалікі. У пана Кагана была крама абутку. Калі хтосьці жадаў купіць адну пару асаблівага фасону, то ўладальнік заўсёды прывозіў такі абутак на замову. Далей па вуліцы была кавярня пана Мана. Уладальнікам налібацкай аптэкі быў пан Шмідт. У яго можна было набыць крэмы, парфумы, мыла, мазі. Перад Калядамі налібачане куплялі ў Шмідта ўпрыгожванні на ялінку. Была ў Налібаках свая крама матэрыялаў, дзе прадаваўся высокаясны, 100%-ны шоўк.

У пана па мянушцы "Сінагога" была свая прадуктовая крама і пякарня. Там налібачане куплялі муку, кашы, хлеб, сялёдку. Другая пякарня была ў пана Махыса. Сям'я Склютаў мела краму алкаголю і півярню. Уявіце сабе, што да вайны ў Налібаках варылі сваё піва і іншага мясцовыя жыхары не прызнавалі. На Віленскай былі майстэрні краўцоў, цесляў, шацоў. Быў і свой налібацкі гатэль. Яго ўладальнікам быў пан Квартач.

Адносіны мясцовага каталіцкага насельніцтва з габрэямі былі пазітыўныя. Адна мясцовая жыхарка ўзгадвае, што калі яна купляла печыва ў пана Мана, то той прасіў яе запаліць свечку ў краме, паколькі пачаўся шабат. Вельмі часта набыткі рабіліся на так званы "вексель". Ужо падчас вайны пан "Сінагога" прынёс аднаму налібачаніну вулей з пчоламі і сказаў, што калі ён не перажыве вайну, каб тыя пчолы заставаліся ў яго. 

"Габрэйская частка" вуліцы Садовай (Віленскай). Здымак: http://geo-by.blogspot.com/2012/06/nalibaki.html
Калі ў 1942 годзе ў Налібакі прыйшлі немцы, то ўсе ў Налібаках разумелі, якую небяспеку гэта ўяўляе для габрэяў. Налібачане хавалі ў сваіх дамах, гумнах, млынах цэлыя габрэйскія сем'і. У кастрычніку немцы загадалі мясцовым габрэям з'явіцца на цэнтральнай плошчы мястэчка. У гэты ж дзень у вёску прывялі некалькі соцень габрэяў з суседніх вёсак. Праз пару гадзін больш за тысячу чалавек немцы павялі па вуліцы Ліпеньскай (да вайны Наваградская) у бок Наваградка.  У калоне ішлі і старыя, і дзеці.

Больш сваіх суседзяў габрэяў налібачане не бачылі. Толькі нямногім удалося ўцячы ў лес і далучыцца да савецкіх партызан. Яшчэ меншай колькасці ўдалося перажыць Халакост. 

Налібацкіх габрэяў расстралялі непадалёк ад Наваградка і пахавалі ў агульнай магіле. Хаця цяжка гэта назваць пахаваннем. Сотні людзей засыпалі ў яме, некаторыя каналі ўжо пад пяском. Са сведчанняў мясцовых жыхароў вядома, што зямля варушылася яшчэ доўга пасля таго, калі немцы пакінулі месца расстрэлу. 

Пасля вайны некалькі дзясяткаў налібацкіх габрэяў пераехалі ў Ізраіль. У 1967 годзе былыя налібачане выдалі кнігу ўспамінаў пра свой былы дом. Кніга "Наша мястэчка Налібакі" выйшла ў двух версіях: па-габрэйску і на ідыш. На 239 старонках налібачане апісваюць сваё жыццё і смерць сваіх блізкіх. Кніга ўсё яшчэ чакае свайго перакладу на беларускую. Падчас наведвання Музею Халакосту ў Вашынгтоне, супрацоўнікі музея скапіявалі з кнігі "Наша мястэчка Налібакі" спіс жыхароў, якія загінулі ў Халакосце.

Абрамовіч Юзаф
Абрамовіч Рафэя
Айзіковіч Бэла
Аман Хумель
Аман Дысель
Аман Пінкус
Аман Хана
Атман Борух
Атман Борка
Атман Мардух
Атман Міда
Атман Мойша
Атман Раха
Атман Рубін
Атман Рыфка
Атман Сара
Атман Сайка
Балашынская Фрэйда
Балашынская Эстэр
Балашынскі Тэвел
Балацінская Рахель
Баран Давід
Баран Барых
Баран Гінда
Баран Іцка
Баран Лазар
Баран Мойша
Баран Хайка
Баран Сара
Баран Рахель
Баран Хана
Баран Эстэр
Батвіннік Бэндлін
Батвіннік Рухлея
Батвіннік Рубін
Батвіннік Файга
Баярскі Іліяш
Бергар Сара
Бергар Сома
Берман Ліза
Берман Муня
Берман Хайка
Бешамская Пэля
Бешамская Эля
Башамская Соня
Боргер Адам
Боргер Двішка
Богер Хаім
Буніловіч Бэля
Буніловіч Хася
Буніловіч Шалем
Буніловіч Эля
Вайнэр Барух
Вайнэр Інка
Вінярска Лейба, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Гальнерын Хаім
Гальпорын Барух
Гальпорын Сора
Гальпорын Срол
Гармаза Рубен, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Гармаза Юдзель, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Гернога М., партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Гразінскі М., партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Граф Наханя
Граф Салшыл
Гройзер Айзік
Донава Дрэзя
Донава Рыфка
Донава Хася
Донаў Абрам
Этля Залман
Этла Янка
Этла Янкель
Земкава Крэльна
Земкава Сара
Земкаў Абрам
Каган Давід
Каган Сара
Каган Пэся
Каган Фрыда
Каган Хэля
Каган Шэвэл
Каган Эля
Кайфоман Гіфка
Кайфоман Хэйда

Кайфоман Осар
Кайфоман Хая
Каплан Лэйзер, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Кай Шлёма, кіраўнік атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Кацэвіч Зэлік
Кесляк Бася
Кесляк Беніямін
Ексляк Рахеля
Кесляк Эйсеф
Ківовіч Эйфа
Ківовіч Лэч
Ківовіч Сама
Ківовіч Файба
Кірман Давід, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Клартал Абрам
Клартал Пэся
Клартал Сакрэня
Ліўшыц Давід, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Лускін Вотэр, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Махнус Леся
Мюлер Рубэн, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Пазняк Герман
Пазняк Голда
Пазняк Малка
Пазняк Шылка
Пазняк Шэвэл
Пазняк Хана
Пазняк Эстэр
Прымаяп Гонед
Прымаяп Голда
Прымаяп Мікла
Прымаяп Элька
Рубенштайн Бэла
Рубенштайн Рыфка
Рубенштайн Шмуль
Рубенштайн Шымка
Рубежкоўская Двэра
Рэвінскі Абрам, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Рэйхвел Шэйман, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Садоўская Шыфра
Садоўскі Трыл
Садоўскі Хаім
Салавейчык Абрам
Салавейчык Давід
Салавейчык Малка
Салавейчык Хаім
Свірскі Майсей, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Склют Іня
Склют Майсей
Склют Рахель
Склют Фрута
Склют Хана
Склют Муся
Сланін Туя
Шлезберг Майсей
Шлезберг Рахель
Слонімская Малка
Слонімская Рахель
Слонімская Фрэда
Слонімская Эстэр
Сніткоўскі Рубін, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Фрышкін Блюма
Фланбаўм Натан, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Фунт Іліяш, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Хонін Барыс, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Чорны Бома, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Школьніковіч Зіхма, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Шлезберг Бася
Шлезберг Іцка
Шлехберг Мейша
Шлезберг Нося
Шлезберг Рубін
Шлузберг Руся
Шлезберг Фэйба
Шлезберг Фоля
Шлезберг Хайка
Шлезберг Хая
Шлезберг Энта
Шустэр Ёахім, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Шымановіч Ара
Шымановіч Барух
Шымановіч Бнама
Шымановіч Бракла
Шымановіч Давід
Шымановіч Ірэня
Шымановіч Іцка
Шымановіч Ківа
Шымановіч Крэйна
Шымановіч Лея
Шымановіч Лэйзар
Шымановіч Мэер
Шымановіч Міня
Шымановіч Міра
Шымановіч Нахэмэль
Шымановіч Рахмуль
Шымановіч Ружа
Шымановіч Сад
Шымановіч Соня
Шымановіч Файба
Шымановіч Хаім
Шымановіч Хана
Шымановіч Хач
Шымановіч Шлена
Шымановіч Шлёма
Шымановіч Эвэль
Шымановіч Элька
Шымановіч Эля
Шымамуловіч Гіндаг
Шымамуловіч Сора
Шымамуловіч Хая
Шыпдзіл Сара
Шыпдзіл Бася
Шыпдзіл Шлёма
Шэпс Мэер, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Здэйман Гутка
Здэйман Сара
Здэйман Хаім
Здэйман Шлёма

Спіс няпоўны. Будзе ўдакладняцца. Праглядаючы гэтыя імёны і прозвішчы, думаецца не толькі пра смерць гэтых людзей, а найперш пра іх жыццё. Гэтыя людзі нарадзіліся і жылі ў Налібаках, будавалі наша мястэчка, хадзілі па яго вуліцах, сябравалі з нашымі сваякамі.


Гісторыя налібацкіх габрэяў у пасляваенны час была асуджаная на забыццё. На месцы габрэйскіх могілак, якія знаходзяцца побач з цяперашняй школай і крамай, доўгі час быў сметнік. Сёння на месцы пахавання налібачан стаяць хлявы, гаражы і туалеты.  

Дзмітры Гурневіч.

13 comments:

  1. Няхай беларусы сваё ведаюць найперш, панове Гурневіч.
    А куды дзелася памяць пра свіх мысьляроў і выдатных людзей? Вы сюды яшчэ жыдоў ўплялі. Ну і ну, нонсэнс!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Шаноўны, не разумею, як адно перашкаджае другому.

      Delete
    2. Найперш - Беларусь для беларусаў, для тытульнай нацыі.
      А потым ўсё астатняе... Разумееце выдатна, што перашкаджае і чым, бо вядзецца генацыд па ўсім напрамкам.
      Вы хораша напісалі артыкул пра "зашчітніков", якія палілі вёскі, правакавалі нацыстаў на такія дзеяньні - больш бы такога матэр'ялу пісалі і адраджалі і сваю гісторыю. Дзякуй за блёг.

      Delete
    3. Згодны, Беларусь найперш для ўсіх яе грамадзян, якія любяць сваю краіну, працуюць для яе, размаўляюць на яе мове і ведаюць яе гісторыю. У тым ліку і для габрэяў.
      Што датычыць мяне, то я маю алібі - гісторыяй сваёй вёскі я займаюся гадоў з 15. Дастаткова было зрабіць адзін адзіны матэрыял пра габрэяў - і адразу заўвага. Але гэта таксама наша гісторыя. І я не бачу супярэчнасці, каб займаючыся беларускай гісторыяй (а мяне цікавіць найпер яна), нагадаць пра страчаны габрэйскі свет.
      Заходзьце, будзе шмат цікавага.

      Delete
    4. а чаму вы вырашаеце пра што аўтару пісаць найперш?

      Delete
  2. Здаецца, не працуе опцыя аўтарызацыі праз ЖЖ. я спрабаваў, але чамусьці ўсё роўна робіць ананімам. Гэта Gorliwy Litwin.

    Віншую са з'яўленнем такога блогу. Буду папулярызаваць яго ў меру сіл. Дзякую таксама за разуменне неабходнасці балансу паміж рознымі культурамі, якія маюць шматвекавую традыцыю як у РБ, так і канкрэтна ў Налібоцкім краі.

    наконт знішчэння налібоцкіх габрэяў:

    Значная частка налібоцкіх габрэяў была этапіраваная (здаецца, ў траўні 1942 г.) ў Івенец, і там была расстраляная 8 чэрвеня 1942 г. у складзе 800 чалавек, з Івенца і іншых пушчанскіх мястэчак. Летась мы тут у Івенцы адзначалі 70-я ўгодкі:

    http://news.21.by/society/2012/06/14/547355.html

    на помніку на месцы трагедыі адзначана, што тут былі расстраляныя людзі не толькі з Івенца, але з Налібок, Волмы, Рубяжэвічаў, Дзераўной - г.зн. з усёй пушчы. Іх прыгналі ў гета перад самым знішчэннем, адсартавалі, потым самых працаздольных этапавалі пешшу праз тыя ж Налібокі у Навагрудскае гета, так што апошні этап знішчэння пушчанскіх габрэяў адбываўся ўжо там. У тым ліку і ў славуты пабег трапілі людзі з Івенца (і магчыма, з Налібокаў)

    калі зацікавіцеся і будзеце ўносіць карэктывы ў тэкст, пашукаю дакладныя крыніцы.

    А наконт каментавання, праверце настройкі сайту, ці не атрымаецца так, што ўсе каментатары будуць ананімнымі.

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, гляну зараз настройкі.

      Буду ўдзячны за любую інфармацыю. Я карыстаўся ўспамінамі мясцовых, яны чамусці ўзгадвалі толькі калону ў бок Наваградка.

      Delete
  3. Беларусь найперш для ўсіх яе грамадзян, якія любяць сваю краіну, працуюць для яе, размаўляюць на яе мове і ведаюць яе гісторыю. У тым ліку і для габрэяў.

    - мяркую, што і патрабаванне "размаўляюць на яе мове" таксама факультатыўнае. Немагчыма дапусціць другагатункавасці для тых грамадзянаў РБ, якія з тых ці іншых прычын на бел. мове не размаўляюць. Адзінае, чаго можна патрабаваць, дык гэта мінімальнай дэманстратыўнай павагі для беларускай, як зрэшты і для рускай і польскай, у адпаведных маштабах, моў. Г.зн. адсутнасці абраз і дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце. А тэзіс "Беларусь найперш для белмоўных" абсалютна непрымальны.

    ReplyDelete
    Replies
    1. у нейкім сэнсе праява выхавання, але статыстыка - ўпартая рэч. Любы камерцыйны запыт (напрыклад, "зняць сядзібу") у Гугле або Яндэксы - белмоўных запытаў менш прыкладна ў 100 разоў. па культурных пытаннях дысбаланс трохі меншы, але таксама вельмі адчувальны. Рэалістычна, прыхільнікі белмоўя мусілі б быць шчаслівыя дасягнуць хаця б фармальнага раўнапраўя.

      Чым можна абурацца, дык гэта адкрытымі знявагамі і бюракратычнай абструкцыяй. але гэта ўжо абаюдна: рускамоўныя могуць прад'явіць тыя самыя прэтэнзіі

      Delete
  4. З нечым згодны, але ... Першай справай, прыехаўшы ў Польшчу, я вывучыў польскую мову. Я разумею, што беларуская і польская сітуацыі розныя, але лічу, што адносіны да мовы краіны, дзе ты жывеш - гэта база. Натуральна, нельга прымушаць чалавека гаварыць яго на любой мове, але ведаць мову на добрым узроўні і карыстацца ёю ў грамадскім жыцці, лічу, гэта праява добрага выхавання.

    ReplyDelete
  5. Крыніца: Слiозбергъ Г. Б. Дѣла минувшихъ дней. Записки русскаго еврея. Париж, 1933. Т. 1. С. 14-45.

    Фрагмент мемуаров

    "Мой отецъ принадлежалъ къ семьѣ, съ незапамятныхъ временъ жившей въ мѣстечкѣ Налибокахъ, Ошмянскаго уѣзда, Виленской губ. Еврейское населеніе мѣстечка составляло въ половинѣ прошлаго столѣтія развѣтвленіе всего двухъ семействъ - Розовскихъ и Сліозбергъ, сплетенныхъ между собой сложными узами родства. Отецъ былъ ешиботникомъ въ Мирскомъ ешиботѣ и женился въ мѣстечкѣ Миръ, Новогрудскаго уѣзда Минской губерніи, на мѣстной уроженкѣ - по фамиліи Ошмянской. Налибоки и Миръ, хотя разныхъ губерній, имѣли то общее, что оба являлись чиншевыми мѣстечками князя Витгенштейна. Родившись въ Мирѣ въ 1863 г., я въ томъ же году былъ перевезенъ въ г. Полтаву, куда незадолго передъ тѣмъ переѣхалъ мой отецъ - двадцатилѣтній молодой человѣкъ - приглашенный именитыми евреями Полтавы въ качествѣ меламеда. Тамъ на меламедскомъ поприщѣ до того мѣкоторое время съ успѣхомъ уже подвизался мой дѣдъ, отецъ матери - Нухимъ Дувидъ Ошмянскій. Въ Налибоки, когда мнѣ было 5 лѣтъ, поѣхала вмѣстѣ со мной моя мать, и проѣздомъ нѣкоторое время мы задержались въ Мирѣ.

    Помню мѣстечко Налибоки: одна улица и нѣсколько переулковъ. Взрослое мужское населеніе рѣдко находилось въ мѣстечкѣ: почти всѣ промышляли при желѣзодѣлательномъ заводѣ кн. Витгенштейна возлѣ Налибокъ; или же закупали ленъ и отправляли въ Кенигсбергъ, съ которымъ у налибокскихъ евреевъ возникли связи благодаря тому, что тамъ жилъ женатый на Розовской изъ Налибокъ, самъ бывшій обитатель этого мѣстечка, кенигсбергскій негоціантъ, впослѣдствіи русскій консулъ Адельсонъ. Его сынъ, генералъ-адъютантъ Адельсонъ былъ при Александрѣ III и Николаѣ II С.-Петербургскимъ комендантомъ. Въ Петербургѣ я впослѣдствіи встрѣчалъ его у бар. Горація Осиповича Гинцбурга, съ которымъ онъ былъ друженъ и передъ которымъ не скрывалъ своего еврейскаго происхожденія. Сестра ген. Адельсона вышла замужъ за барона Икскуль фонъ-Гильдебрандтъ, - того, что былъ одно время товарищемъ министра внутреннихъ дѣлъ и предсѣдательствовалъ въ 1899 году въ Особомъ Совѣщаніи по пересмотру такъ наз. Игнатьевскихъ Временныхъ Правилъ 3 мая 1882 года.

    Только къ праздникамъ - къ Пасхѣ и къ «страстнымъ днямъ» («іомимъ-нейроимъ») - всѣ съѣзжались въ Налибоки, чтобы въ кругу семьи провести святые дни. Въ обычное же время тамъ можно было встрѣтить мало домохозяевъ. кромѣ стариковъ.

    Въ срединѣ мѣстечка, въ наиболѣе «видномъ» домѣ жилъ старѣйшина и патріархъ мѣстечка, Шлойме Розовскій. По субботамъ къ послѣобѣденной трапезѣ («шайлесъ судесъ») въ этотъ домъ собиралось все наличное мужское населеніе - всѣ слонимскіе хассиды; допускались и дѣти родственниковъ хозяевъ. Помню, съ какимъ восторгомъ я, пятилѣтній мальчикъ, разглядывалъ оживленныя лица пожилыхъ евреевъ, съ почтенными благообразными лицами, съ длинными бородами, въ шелковыхъ длинныхъ «жупицахъ» (кафтанахъ) съ широкими атласными поясами, и въ бархатныхъ ермолкахъ. Велась одушевленная бесѣда о святой Торѣ подъ предсѣдательствомъ Шлойме Розовскаго. У всѣхъ - напряженныя лица, сверкающіе внутреннимъ огнемъ глаза. Съ глубокимъ вниманіемъ слушали они рѣчи о томъ, какъ нужно истолковывать то или другое мѣсто въ Писаніи, или объясненія смысла отрывковъ изъ «Зогаръ» и другихъ каббалистическихъ книгъ. Никогда не забуду пѣнія затрапезныхъ славословій («змиросъ»), въ которомъ представители семьи Розовскаго являлись виртуозами. Музыкальность была традиціонной въ этой семьѣ. Эта традиція сохранилась до послѣдняго времени, въ лицѣ извѣстнаго рижскаго кантора Б. Розовскаго и его сына, молодого еврейскаго композитора въ Петербургѣ, теперь въ Палестинѣ. Жадно ловилъ я взглядъ хозяина дома и чувствовалъ себя на верху блаженства, когда удостаивался отъ него поощрительнаго щипка въ щеку."

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй а цікавы матэрыял. Апублікую з вашага дазволу.

      Delete
    2. Дарэчы, сп. Віктар. Калі Вы маеце вартыя публікацыі матэрыялы, магчыма ўласныя артыкулы, дасылайце - абвязкова размесцім.

      Delete