Сёлета на сайце Радыё “Свабода” былі апублікаваныя 60 тысяч бяіграмаў ураджэнцаў Беларусі, якія былі рэпрэсаваныя ў савецкія часы паводле палітычных артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Сьпіс склаў публіцыст і журналіст Сяргей Дубавец.
У “Картатэцы Сталіна” ёсьць і налібачане, а таксама жыхары суседніх вёсак.
“Мы жывем у будучыні, якую сфармаваў Сталін: мільёны людзей розных поглядаў, паходжаньня, адукацыі, нацыянальнасьці былі зьнішчаныя, бо не падыходзілі да мадэлі будучыні, што была вызначаная камуністычнай хімэрай. СССР быў самай вялікай машынай зьнішчэньня сваіх грамадзян” – піша Сяргей Дубавец.
Ніжэй прыводзяцца некаторыя прозьвішчы нашых землякоў, асуджаных камуністамі паводле палітычных артыкулаў. Гэта далёка ня поўная карціна савецкіх рэпрэсій у Налібацкім краі. Сьпіс будзе дапаўняцца.
1. ВАРАКСА Язэп Сьцяпанавіч, нар. 1879 у в. Зарэчча Стаўпецкага павету Наваградзкай губ., паляк, зь сялян, нясконч. пачатк. адукацыя, селянін, аднаасобная гаспадарка ў в. Зарэчча. Арыштаваны 36.06.26. Асуджаны 36.09.27 «асобай нарадай» за шпіянаж на карысьць Польшчы паводле арт. 68, 120 КК БССР на 5 гадоў ППЛ ва Ухтпечлаг Комі АССР. 89.06.16 справу пераглядала Пракуратура БВА. КГБ РБ 24719-с
2. ГРЫГАРЦЭВІЧ Альбэрт Нікадымавіч, нар. 1917 у в. Несьцеравічы Івянецкага р-ну, паляк, зь сялян, пачатк. адукацыя, селянін, аднаасобная гаспадарка ў в. Несьцеравічы. Арыштаваны 40.07.24. Асуджаны 41.02.10 «асобай нарадай» як член к/р арганізацыі паводле арт. 64, 76 КК БССР на 8 гадоў ППЛ у Варкутлаг. 89.06.21 справа пераглядалася Пракуратурай БССР. КГБ РБ 23765-с
3. ГРЫГАРЦЭВІЧ Валерыян Іванавіч, нар. 1898 у в. Несьцеравічы Налібоцкай вол. Ашмянскага павету, беларус, зь сялян, пачатк. адукацыя, лясьнік на х. Зыкавічы Валожынскага р-ну. Арыштаваны 39.10.11. Асуджаны 40.07.19 «асобай нарадай» за а/с дзейнасьць паводле арт. 74 КК БССР на 8 гадоў ППЛ у Севжэлдарлагу-Пячоржэлдарлаг. 89.12.29 справа пераглядалася Пракуратурай БССР. КГБ РБ 30662-с
4. ГРЫГАРЦЭВІЧ Казімер Уладзіслававіч, нар. 1918 у в. Несьцеравічы Івянецкага р-ну, паляк, зь сялян, нясконч. пачатк. адукацыя, селянін, аднаасобная гаспадарка ў в. Несьцеравічы. Арыштаваны 40.07.24. Асуджаны 41.02.10 «асобай нарадай» як член к/р арганізацыі паводле арт. 64, 76 КК БССР на 8 гадоў ППЛ у Варкутлаг. 89.06.21 справа пераглядалася Пракуратурай БССР. КГБ РБ 23765-с
5. ГРЫГАРЦЭВІЧ Эдуард Язэпавіч, нар. 1893 у м. Налібакі Стаўпецкага павету, беларус, зь сялян, нясконч. пач. адук., стараста ў м. Налібакі. Арыштаваны 39.09.30. Асуджаны 40.06.27 «асобай нарадай» за сувязь з польск. паліцыяй паводле арт. 74 КК БССР на 5 гадоў ППЛ у Севжэлдарлагу. 89.05.31 справа пераглядалася Пракуратурай БССР. КГБ РБ 23272-с
6. ДУБІЦКІ Эдуард Язэпавіч, нар. 1909 у лесьнічоўцы Фервін Івянецкага р-ну, паляк, зь сялян, няск. сярэд. адук., селянін, аднаасобная гаспадарка на х. Барок Стаўпецкага р-ну. Арыштаваны 40.10.30. Асуджаны 41.05.21 «асобай нарадай» за сувязь з к/р арг-цыяй паводле арт. 64, 76 КК БССР на 8 гадоў ППЛ Севвастлаг. 89.06.28 справа пераглядалася Пракуратурай БССР. КГБ РБ 23172-с
7. КАРНЕВІЧ Альбэрт Язэпавіч, нар. 1921 у в. Несьцяровічы Івянецкага р-ну, беларус, зь сялян, нясконч. пачатк. адукацыя, селянін. Аднаасобная гасп-ка ў в. Несьцяровічы. Арыштаваны 40.07.24. Асуджаны 41.02.10 «асобай нарадай» як член к/р арганізацыі паводле арт. 64, 76 КК БССР на 8 гадоў ППЛ у Варкутлаг. 89.06.21 справа пераглядалася Пракуратурай БССР. КГБ РБ 23765-с
8. КАРНЕВІЧ Язэп Язэпавіч, нар. 1916 у в. Несьцяровічы Івянецкага р-ну, беларус, зь сялян, нясконч. пачатк. адукацыя, селянін. Аднаасобная гасп-ка ў в. Хатулкі Валожынскага (б. Івянецкага) р-ну. Арыштаваны 40.07.24. Асуджаны 41.02.10 «асобай нарадай» як член к/р арганізацыі паводле арт. 64, 76 КК БССР на 8 гадоў ППЛ у Варкутлаг. 89.06.21 справа пераглядалася Пракуратурай БССР. КГБ РБ 23765-с
9. КЛІМОВІЧ Яўген Пятровіч, нар. 1916 у г. Каменск, паляк, са службоўцаў, сярэд. адук., настаўнік, заг. клюба ў м. Налібакі Івянецкага р-ну. Арыштаваны 40.10.03. Асуджаны 41.05.12 «асобай нарадай» як член к/р арганізацыі паводле арт. 64, 76 КК БССР на 8 гадоў ППЛ у Севвастлагу. 91.04.10 справа пераглядалася Пракуратурай БССР. КГБ РБ 31697-с
10. ФАРБОТКА Бальтазар Язэпавіч, нар. 1916 у м. Налібакі Стаўпецкага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, няск. сярэд. адук., селянін, аднаасобная гаспадарка ў м. Налібакі. Арыштаваны 39.12.14. Асуджаны 40.08.26 «асобай нарадай» за вучобу ў школе паліцэйскіх паводле арт. 74 КК БССР на 8 гадоў ППЛ ва Ухціжамлаг. 89.07.20 справа пераглядалася Пракуратурай БССР. КГБ РБ 27994-с
No comments:
Post a Comment