
З вялікім гонарам і радасцю прадстаўляю вашай увазе сусветнавядомага налібачаніна – першага ў гісторыі хакеіста НХЛ польскага паходжання Яна (Джона) Мішука. Яго першай роднай мовай была, натуральна, беларуская.
Янак прыйшоў на свет 29 верасня 1940 году на вуліцы Навагрудскай (сёння Ліпеньская).
У жніўні 1943-га Мішукоў, як і сотні іншых налібачан, вывезлі ў Нямеччыну. Адтуль, пасля вайны, яны перабраліся ў Канаду. Падлеткам пачаў граць за юнацкую каманду Hamilton Kitty. Свой першы сезон 1957-1958 граў за Hamilton Tiger Cubs. У 1961 Ян Мішук апрануў майку Edmonton Flyers (WHL). На працягу двух гадоў згуляў 124 матчы і забіў 14 шайб. У 1963 яго запрасіла да сябе каманда Detroit Red Wings – старэйшая і адна з найбольш тытулаваных каманд лігі NHL.
![]() |
Наш зямляк калоціць нейкага хлапца з Чыкага. |
Пасля сыходу на пенсію Ян Мішук заняўся бізнэсам – адчыніў гандлёвую сетку крам і паспяхова займаецца ёй да сённяшняга часу. Бярэ таксама ўдзел у жыцці польскай дыяспары ў Канадзе.
![]() |
Выява Яна Мішука на паштовай марцы. |
Дзмітры Гурневіч.
No comments:
Post a Comment