Friday, June 21, 2013

"Архэ" пра www.nalibaki.org

Сядзіба гміны ў Налібаках, 1930-ыя гады.
















Журналіст Дзмітры Гурневіч стварыў сайт, прысвечаны гісторыі Налібацкага краю.

Што ведае пра Налібакі сярэднестатыстычны беларус? Безумоўна, ведае пра Налібацкую пушчу. Жыхары ваколіц добра ведаюць налібацкую "пушчанку" – самагонку, за якой сюды прыязджаюць нават з Карэліччыны і Наваградчыны. Ці не  кожны старэйшы школьнік чуў на уроках гісторыі пра знакаміты налібацкі шкляны посуд. Нехта чуў і нават паглядзеў мастацкі фільм пра братоў Бельскіх і іх партызанскі атрад, які ў гады ІІ сусветнай вайны дзейнічаў у Налібацкай пушчы.


Чым яшчэ вядомы Налібацкі край? Як і любая іншая мясціна, Налібаччына вядомая сваімі знакамітымі землякамі. Як гэта часта здараецца, вядомымі недзе ў свеце, але толькі не ў сябе на радзіме. Блог Налібацкага краю пазнаёміць неабазнанага чытача з імёнамі забытага фатографа Юзюка Фарботкі, вучня слыннага фотамайстра Яна Булгака; скульптара-фантаста Джорджа Фарботкі, які зрабіў сабе імя ў ЗША. Ураджэнец Налібакаў Ян (Джон) Мішук – першы ў гісторыі хакеіст НХЛ польскага паходжання.

Блог Налібацкага краю распавядзе трагічную гісторыю мясцовых габрэяў; на старонках сайта можна азнаёміцца з акалічнасцямі карнай аперацыі савецкіх партызанаў супраць цывільнага насельніцтва Налібакаў. Афіцыйна гэтая аперацыя мела назву «разгром нямецкага гарнізона».

Страчаныя помнікі гісторыі і культуры, успаміны мясцовых жыхароў – пра гэта і ня толькі можна даведацца на старонках Блогу Налібацкага краю. Заходзьце, чытайце!




http://www.arche.by/by/page/monitoring/15389

No comments:

Post a Comment