У 1990 годзе тытул "Міс Каліфорнія" здабыла Марыя Лі (Астапей). Яе бацька Лявон Астапей нарадзіўся ў 1943 годзе на хутары Ляжанка, дзе сям'я часова знаходзілася падчас вайны.
Сям'я Астапеяў у міжваенны час жыла на вуліцы Навагрудскай (сённяшняя Ліпеньская) у Налібаках. У жніўні 1943 года, разам з іншымі налібачанамі, немцы вывезлі Лявона Астапея і яго бацькоў у Нямеччыну, дзе ў Лявона нарадзілася сястра Веся.
Напрыканцы 1940-ых Астапеі эмігравалі ў Канаду, а затым у ЗША. Лявон пасля заканчэння адукацыі пераехаў у Каліфорнію.
У 1990-ыя Марыя Лі захаплялася музыкай кантры і запісала дыск. Сёння прапануем вашай увазе адну з яе песняў "What do you know about heartache?". Паслухаць можна тут.
No comments:
Post a Comment