Tuesday, July 16, 2013

Кс. Юзаф Байка - ініцыятар будаўніцтва налібацкага касцёла






















У 1933 годзе пробашчам налібацкай парафіі стаў ксёндз Юзаф Байка. Менавіта дзякуючы яму ў тым жа годзе пачалося будаўніцтва касцёла імя Найсвяцейшай Панны Марыі, якое завершылася толькі 20 гадоў таму. У часы камуністычнага рэжыму сакральны будынак зарост пустазеллем і дрэвамі. Выкарыстоўваць яго па прызначэнні было забаронена. Калі б не перамены 90-ых гадоў і развал СССР, то верагодна, што ў будынку касцёла сёння месціўся б Дом культуры.

Кім быў ксёндз Юзаф Байка? Гэтай тэме будзе прысвечаны вялікі артыкул, які неўзабаве з'явіцца на нашым сайце. Ніжэй біяграфічная даведка пра айца Байку з кнігі даследчыка Леаніда Маракова.



БАЙКА Юзаф (18.9.1890, в. Малявічы Сакольскага пав.  Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча —  6.8.1943, в. Налібакі, цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.), святар. З польскай сялянскай сям’і. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю. Прыняў сакрамэнт святарства (13.6.1913).

Прызначаны вікарыем касцёла Маці Божай Ружанцовай у в. Ельня Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл., потым пераведзены ў парафію св. Міхала Арханёла ў  мяст. Поразава Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. Удзельнічаў у рабоце І з’езда Беларускага каталіцкага духавенства ў Мінску (24—25.5.1917).

Уваходзіў у Саюз беларускіх ксяндзоў. З 1918 адміністратар касцёла Маці Божай Балеснай у в. Асмола (Osmoła), Польшча (паводле іншых звестак, служыў у парафіі Перамянення Пана ў в. Спас, цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл.). З 1920 душпастыр парафіі ў мяст. Слядзянаў (Śledzianów) Бельскага пав. Гродзенскай губ., з 1921 Беластоцкае ваяв., Польшча. Да сярэдзіны 1920-х побач з казаннямі на польскай мове прапаведаваў і па-беларуску. Фінансава падтрымліваў бел. каталіцкую прэсу ў Польшчы, у тым ліку газ. «Krynica» і час. «Chryścijanskaja Dumka».

Спрычыніўся да будаўніцтва касцёлаў у Слядзянаве і Налібаках. У 1929 стаў папскім камергерам. З 1933 пробашч касцёла Унебаўзяцця НПМ. у в. Налібакі Стаўбцоўскага пав. Івянецкага дэканата, дзе  служыў да пачатку 2-й сусветнай вайны. Арыштаваны органамі НКВД 22.10.1939. Абвінавачваўся ў «байкатаванні выбараў» у Народны сход Зах. Беларусі, але хутка быў вызвалены.

Летам 1943 затрыманы са сваім вікарыем Ю. Барадынам нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў час карнай аперацыі «Герман». Спалены з іншымі жыхарамі Налібакаў у гумне (паводле іншых звестак, расстраляны ў Налібоцкай пушчы).

Крыніца: Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі 1917-1965.

3 comments:

  1. Сапрауды, будауніцтва касцела імя Найсвяцейшай Панны Марыі пачалося у 1933 годзе. Але што цікава: задумка пабудаваць храм была у самым пачатку ХХ ст.Вось што пісау " Кур'ер Літоускі" ад 8(21) жніуня 1907г, які выдавауся у Вільні на польскай мове: " Kosciol ten(Радзівілаускі) przetwal do naszych tzasow. Zamet polityczny, czeste zmiany proboszczow, brak srodkow, a przewaznie dobrych checi,pracy i staran, w ostatnich latach doprowadzily kosciol do zupelnego upadku i nawet ruiny.Plebanja i inne budynki rowniez byty opuszczone, nawpol rozwalone,dachy zapadle. Taki okropny wyglad mial kosciol i plebanja nalibocka w roku 1897. Dziewiecioletnia praca i starania terazniejszego proboszcza doprowadzily wszystko do dobrego stanu i wzorowego porzadku. Kosciol calkowicie odrestaurowany i odnowiony, wszystkie aparaty, bielizne i sprzety koscielne, do najmniejszego drobiazgu,sprawiono nowo i kosztowne. Plebanja przebudowana, wszystkie budynki postawiono nowe i gruntowne. Wogole we wszystkiem widac umiejetna i wprawna reke nowego proboszcza. Chociaz wszystko doprowadzono do nalezytego porzadku, lecz na tern sie nie koncza praca i starania ksiedza Dawidowicza. Ze wzgledu, ze stary kosciol wymagalby wciaz ciaglej naprawy, gdyz krokwie, belki i sciany zupelnie przegnile, a gruntowna restauracja pociagnelaby znaczne koszta, w dodatku zas jest on stanowczo za szczuplym dla naszej parafji( w ciagu ostatnich lat parafji nalibocka stala sie czysto katolicka i znacznie zwiekszyla sie skutkiem przejscia wielu z prawoslawja na katolicyzm, liczy ona obecnie 7 tysiecy wiernych),powzieto projekt budowy nowego, murowanego kosciola.

    ReplyDelete
  2. W dni 12 czerwca, po odbytem nabozenstwie zebrani parafjanic, z proboszczem na czele, udali sie do zarzadu gminnego, gdzie w obecnosci naczelnika ziemskiego spisano uchwale budowy nowego murowanego kosciola. W tym celu utworzono komitet i prozesem obrano ks. Dawidowicza, oraz wice- prezesarai wlasciciela dobr nalibockich, p. Palc- Fejna i dziedzica dobr Chotowo, p.Leskiego, glownych fundatorow nowego kasciola. Poczyniono wszelkie starania i przygotowania do budowy nowej swiatyni, zamiarem bowiem inicjatorow jest zalozenie kamienia wegielnego jeszcze w tym roku. (Маю здымак ксяндза Давівовіча,куды адаслаць?)

    ReplyDelete