"Залаты век" Налібак, а дакладней стагоддзі, выпалі на часы, калі ўвесь Налібацкі край належаў роду Радзівілаў. Менавіта ў тыя часы Налібакі сталі вядомыя на ўсю Еўропу, найперш дзякуючы шкляной гуце, якую стварыла княгіня Ганна Радзівіл. Пра "радзівілаўскую эпоху" Налібак піша Віктар Хмара.
Першы пісьмовы ўспамін пра Налібакі датуецца 1447 годам. У дакуменце ўзгадваецца касцел і ксёндз Шукан. (Przywilej d 1. listop. 1447r. Liber Priv. p 21) Да 1485 Налібакі знаходзіліся ва ўладанні Гедыголдавічаў, да 1554 — Кезгайлаў, потым Завішаў і Шэметаў. Мікалай Радзівіл “Чорны” набыў Налібакі 17 сакавіка 1555 г. Унікальны дакумент ХVI ст. знаходзіцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Мінска.
(Дыярыюш» - дзённік, які амаль штодзённа вёў на працягу большай часткі свайго жыцця князь, захоўваецца ў Галоўным архіве Старажытных Актаў у Варшаве, а ў Нацыянальным архіве ў Мінску ёсць толькі копія, зробленая, відавочна, напрыканцы XIX ст. i трохі скарочаная ў параўнанні з арыгіналам. Яна i была ўзятая за аснову перакладу. Пераклад i публікацыя Вацлава АРЭШКІ).
![]() |
Малюнак В. Тамашэвіча 1898 год. |
![]() |
Радзівілаўскі касцёл у Налібаках. |
![]() |
Лебяжода амаль праз 300 гадоў. А калісьці рухала млын.
|
Прайшоў час, але і цяпер на тым месцы, дзе была мануфактура, можна адшукаць вось такое шкло.
![]() | ||
Здымкі Віктара Хмары |
Тэкст Віктара Хмары.
No comments:
Post a Comment