29 ліпеня свой 82-гі дзень нараджэння адзначыць Чэслаў Ярашынскі, вядомы польскі актор, паэт, ураджэнец хутара Балявічы непадалёк ад Налібак. Ролі, якія выконваў пан Чэслаў, ведае кожны дарослы паляк – гэта Бардас у фільме “Яносік”, Захар у “Таямніцы пушчы”, Макбэт у трагедыі Шэкспіра.
Дзяцінства пана Чэслава прайшло ў Налібацкім краі. Калі яму было 5 гадоў, ён пайшоў у школу ў вёсцы Хатава, якая знаходзілася ў 2 кіламетрах ад Балявічаў. Пасля ўваходу саветаў 17 верасня 1939 года яго адукацыя была прыпыненая на доўгі час. 10 лютага ўсю сям’ю Ярашынскіх выслалі ў Сібір. Гады ў выгнанні пан Чэслаў апісаў у сваёй кнізе “Ссылка” (Zesłanie).
Пасля вяртання з Расіі ў 1946 годзе, сям’я Ярашынскіх пераехала жыць у заходнюю Польшчу. Там Чэслаў за два месяцы прайшоў гадавую праграму ў мясцовай школе. У 1947 годзе ён пайшоў вучыцца ў гімназію ў Яленяй Гуры, якую скончыў ўжо ва Ўроцлаве. Там ён пазней вывучаў філасофію і тэалогію.
![]() |
З фільма "Вялікдзень" |
![]() |
Кніга "Ссылка" |
Чытае і перакладае з беларускай мовы. Жыве ў Старым горадзе ў Варшаве. Сын пана Чэслава Пётр Ярашынскі - вядомы польскі філосаф, публіцыст, аўтар кніг, палітычны дзеяч.
ДГ
Неўзабаве на сайце nalibaki.org будзе разменшчана некалькі раздзелаў з аўтабіяграфічнай кнігі пана Чэслава.
No comments:
Post a Comment