Monday, July 29, 2013

Побач з былой радзівілаўскай гутай у Налібаках знайшлі шкляныя прадметы

















На месцы былой радзівілаўскай шкляной мануфактуры ў Налібаках былі знойдзеныя некалькі шкляных прадметаў. Іх, падчас прац на прысядзібным участку, знайшоў Віктар Хмара.


Дом і зямельны ўчастак сям’і Хмараў размяшчаецца паблізу былога галоўнага будынку шкляной гуты, якая працавала ў Налібака ад пачатку 18 ст. да сярэдзіны 19 ст. Гэта пляцоўка побач з налібацкім касцёлам, уздоўж ракі Лебяжода.

Гута знаходзілася пра правым баку дарогі ў бок касцёла.
Паводле словаў Віктара Хмары, кавалкі шкла і элемент шкляной пасудзіны ён выявіў падчас працы на агародзе каля бацькоўскага дому. Апрача шкляных прадметаў, у зямлі знаходзіліся кавалкі старой кафлі. У Мінску Віктар Хмара паказаў знойдзеныя прадметы знаёмаму археолагу, які сцвердзіў, што прадметы паходзяць з 18 ст.

Кавалкі каляровага шкла.


Налібацкая шкляная мануфактура была заснаванай княгіняй Ганнай Радзівіл у 1720 годзе. На ёй вырабляліся келіхі, кілішкі, філіжанкі, сервісы, якія мелі за гонар ставіць на стол арыстакраты з усёй Еўропы. Налібацкім посудам карысталіся польскія каралі ў варшаўскай рэзідэнцыі “Лазенкі”. Апрача замежных майстраў, на гуце працавалі і мясцовыя гутнікі, якія запачаткавалі цэлыя дынастыі мастакоў і шліфавальшчыкаў: Дубіцкія, Клімовічы, Каржэнькі, Фарботкі і ішыя.

Кавалкі кафлі.


Пабачыць налібацкае шкло можна ў музеях Польшчы, Расіі, Украіны, а таксама ў прыватных калекцыях у Англіі, Швецыі, Японіі і ЗША.   


Пачытаць пра Налібацкую шкляную шуту князёў Радзівілаў можна тут.

No comments:

Post a Comment