![]() |
Мечыслаў Клімовіч. Англія, 1952 год. |
Мечыслаў Клімовіч – амерыканскі налібачанін, аўтар кнігі “Апошні дзень Налібак” („The Last Day of Naliboki”). Яго лёс падобны да гісторыі многіх выхадцаў з Налібак, якія назаўсёды пакінулі мястэчка.
Ён нарадзіўся 15 ліпеня 1929 года ў Налібаках. Так як і іншыя хлопцы ў яго зросце, спачатку спазнаў парадкі бальшавікоў, а пазней нямецкую акупацыю.
У 1942 годзе праз Налібакі праязджаў нямецкі кавой. Савецкія і польскія партызаны напалі на нацыстаў і застрэлілі 22 эсэсаўцаў. У адказ немцы загадалі стварыць у вёсцы самаахову, задачай якой было ахоўваць Налібакі ад партызанаў. Кіраўніком самааховы быў Францішак Адамцавіч, а пазней дзядзька Мечыслава, Яўген Клімовіч.
![]() |
Узнагарода пераможцы спаборніцтва. |
Праз некалькі месяцаў немцы спалілі Налібакі, а людзей забралі на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Разам з сям’ёй Мечыслаў працаваў на нямецкай фабрыцы зброі.
10 траўня 1945 года амерыканцы вызвалілі “яго лагер прымусовай працы”. Пасля вайны Мечыслаў скончыў курсы ў Францыі і быў ахоўнікам нямецкіх ваенапалонных. Пасля вярнуўся ў Нямеччыну да сям’і. Адукацыю атрымаў у лагерах для перамешчаных асобаў. У 1948 годзе пераехаў у Англію, дзе ажаніўся з англічанкай. У іх нарадзілася трое дзяцей.
![]() |
Спадар Мечыслаў з жонкай. |
Пасля смерці жонкі ў 1999 годзе ажаніўся другі раз.
Станіслаў Карлік.
No comments:
Post a Comment