
Першы пісьмовы ўспамін пра Налібакі датуецца 1447 годам. У дакуменце ўзгадваецца касцел і ксёндз Шукан. Да 1485 года Налібакі знаходзіліся ва ўладанні Гедыголдавічаў, да 1554 — Кезгайлаў, потым Завішаў і Шэметаў. Мікалай Радзівіл “Чорны” набыў Налібакі 17 сакавіка 1555 г. Унікальны дакумент ХVI ст. знаходзіцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Мінска. + ФОТА ДАКУМЕНТА.
![]() |
Старабеларуская мова. Скорапіс. Пергамен.Ф. 147, воп. 2, спр. 178, арк. 435. |
17 сакавіка 1555 г., г. Вільня. — Вызнанне Мальхёра і Станіслава Станіслававічаў Шэметаў, Яна і Мальхёра Андрэевічаў Завішаў з аднаго боку, і князя Мікалая Радзівіла, канцлера Вялікага Княства Літоўскага, па справе аб прыналежнасці маёнтка Давілтава, палаца Давілтаўскага ў Солах, палаца Мілашунскага, палаца Мантрымішскага, маёнткаў Дзераўная, Налібакі, Швектшны.
Копію дакумента даслаў Віктар Хмара.
No comments:
Post a Comment