
Сібір за апошнія два стагоддзі стала словам-праклёнам, месцам пакутаў мільёнаў людзей, нялюдскай зямлёй, ад адной назвы якой застывала кроў у жылах. Трагічныя ўспаміны пра Сібір перадавалі праз пакаленні і сотні налібачан. Але быў сярод ураджэнцаў нашага краю чалавек, для каторага Сібір стала лёсам, захапленнем і справай жыцця.
Майсей Ааронавіч Кроль нарадзіўся 12 красавіка 1862 года ў Налібаках. Яго маленства прайшло на навагрыдчыне, але праз некалькі гадоў бацькі Майсея вырашылі пакінуць гэтыя мясціны і выехалі ў Жытомір, куды да гэтага часу з Налібак ужо паспела пераехаць некалькі габрэйскіх сем’яў.
Кроль вучыўся на юрыдычным факультэце Санкт-Пецярбургска ўніверсітэта, быў па характары бунтаўніком, яго двойчы выключалі за ўдзел у студэнцкіх беспарадках.
![]() |
Майсей Кроль. |
Пасля ўзнікнення ў Пецярбугу рэвалюцыйнай арганізацыі «Народвая воля» далучыўся да яе і стаў актыўным сябрам. Нават пасля яе распаду, Кроль пацягваў сваю крамольную дзейнасць. За гэта ў 1887 царскія ўлады саслалі яго ў адміністрацыйным парадку ў Селенгінск у Бураціі на 10 гадоў. Праз шэсць гадоў ён перасяліўся ў Верхнеудзінск, дзе працаваў у мясцовым архіве.
Падчас знаходжання ў Забайкаллі ён адкрыў для сябе новае хобі: пачаў вывучаць юрыдычны і эканамічны побыт бурат. Кроль карыстаўся вялікай павагай у бурацкіх лам, гэта дапамагло яму ўсталяваць кантакт з буратамі для правядзення этнаграфічных прац.
![]() |
Селенгінск |
Ужо ў 1892 з'яўляецца першая яго праца "Шлюбнае права іншародцаў Селенгінскай акругі», у 1894 - «Шлюбныя абрады і звычаі забайкальскіх бурат», у 1896 - «Аб Забайкальскай Бураціі». Гэтыя артыкулы паказваюць карціну змены побыту і правы забайкальскіх жыхароў, тэндэнцыю бурацкай і тунгускай супольнасцяў.
Кроль прыймаў удзел у экспедыцыі па даследаванні землеўладання і землекарыстання ў Забайкальскай вобласці. Па выніках гэтай вандроўкі выдаў шэраг навуковых прац па этнаграфіі.
![]() |
Селенгінскія бураты. |
Пасля прыходу да ўлады ў Расіі Аляксандра Калчака Майсею Кролю пагражаў арышт. Ён пакідае краіну і ў 1919 годзе пераязджае ў Харбі, працуе там адвакатам, удзельнічае ў літаратурным жыцці. І не толькі літаратурным. Там ён узначальваў Харбінскі абласны камітэт Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў.
У 1925 годзе Майсей Кроль прымае рашэнне выехаць на Захад. Ён абірае Парыж. У сталіцы Францыі ён працаваў адвакатам, журналістам, супрацоўнічаў з шэрагам расійскіх эмігранцкіх выданняў. Увесь гэты час ён працягвае пісаць пра Сібір.
У Парыжы Кроль быў адным з ініцыятараў стварэння Аб'яднання руска-габрэйскай інтэлігенцыі. Чытаў лекцыі ў Габрэйскім народным універсітэце.
Майсей Кроль быў масонам, сцяганосцам Дзяржаўнай капітулы “Паўночная Зорка”, займаў трэцюю па важнасці пасаду ў ложы.
У 1941 годзе, пасля акупацыі фашыстамі Парыжа, жыў у Ніцы. Хацеў пераехаць у ЗША, але з-за хваробы не мог гэтага зрабіць. Памёр у Ніцы. Пахаваны на могілках Банье.
Яго жонка Рахіль Кроль памерла ў 1950 годзе. Меў дзвюх дачок.
Выдаў успаміны «Старонкі майго жыцця».
Падрыхтаваў ДГ
У бел. мове - кахаюць жанчын і дзяўчат, усіх астатніх любяць - маму, радзіму, сабаку, начальніцу (не як жанчыну). Таму будзе:"Налібачанін, які ўлюбіўся ў Сібір" ці лепш - Улюбёны ў Сібір налібачанін.
ReplyDeleteДзякуй за падказу. Бяру)
ReplyDeleteКАлі ласка! Дзякуй за блог.
ReplyDelete