Беларускі дызайнер прыдумаў сімвал Налібак
З прапановай стварыць лагатып вёскі да Змітра Краўчанкі звярнуліся аўтары Блогу Налібацкага краю. Малады беларускіх дызайнер ласкава пагадзіўся і прадставіў на выбар налібачан варыянты лагатыпу. У бліжэйшы час жыхары і ўраджэнцы Налібак абяруць у інтэрнэт-галасаванні адзін з сімвалаў, які будзе выкарыстоўвацца ў севіце ў якасці неафіцыйнага сімвала сваёй вёскі.
Галоўнымі матывамі лагатыпу сталі зялёны і блакітны колеры, якія сімвалізуюць Налібацкую пушчу, рэкі ды азёры краю, а таксама дата першага ўпамінання Налібак у гістарычных крыніцах – 1447 год.
ДГ
Зміцер Краўчанка родам з Барысава, ужо каля 10 гадоў жыве ў Мінску. Разам з жонкай працуе ў дызайн-фірме, захапляецца гісторыяй. Сёлета Зміцер скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. У якасці тэмы дыпломнага праекта абраў тэрытарыяльны брэндынг, ці, іншымі словамі, стварэнне іміджу гарадоў Беларусі.
Для водицы - сгодиццо, газированной и негазированной...
ReplyDelete