
У 1862 годзе ў Налібаках было заснаванае народнае вучылішча. Гэтая навучальная ўстанова размяшчалася ва ўласным будынку. Яна ўтрымлівалася за сродкі дзяржаўнага казначэйства і мясцовых сялян. Народнае вучылішча з’яўляецца найстарэйшай вядомай навучальнай установай у Налібаках.
У 1886/87 навучальным годзе ў Налібацкім вучылішчы было 87 школьнікаў (сярод іх усяго 4 дзяўчынкі), у 1900/01 навучальным годзе 95 вучняў (10 дзяўчынак).
Адным з першых настаўнікаў Налібацкага народнага вучылішча быў сын губернскага сакратара Павел Сяргеевіч Мацюшкін. Настаўнічаў у Налібаках і выпускнік Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі Пётр Хаванскі. Захавалася інфармацыя пра яго жалаванне: 150 рублёў, хлеба на 50 рублёў і кватэра.
![]() |
Васіль Рагуля. |
Закон Божы выкладалі ў розны час выпускніі Віленскай каталіцкай семінарыі ксяндзы Баніфацы Раўбіцкі, Ануфрый Сідаровіч і Антон Давыдовіч.
![]() |
Кс. Давыдовіч. Пробашч налібацкай парафіі з 1896 - лістапад 1907. |
Нярэдка дзеці сялян наведвалі школу нерэгулярна з-за выканання сваіх абавязкаў па хатніх справах.
Паводле кнігі "Памяць. Стаўбцоўскі раён".
No comments:
Post a Comment