У 1924 годзе нацыяналістычны і антысеміцкі польскі часопіс „Myśl Niepodległa” пісаў пра візіт тагачаснага мінскага біскупа Зыгмунта Лазінскага ў Налібакі. Варшаўскім рэдактарам газеты не спадабалася хто і як прымаў іерарха ў налібацкай парафіі. Газета вінаваціла налібачан у залежнасці ад габрэяў.
“Аднаго з самых паважаных прадстаўнікоў нашага эпіскапату, ксяндза біскупа Зыгмунта Лазінскага, жорстка раскрытыкавала габрэйская прэса за яго прамовы падчас візіту ў парафіі на крэсах.
Нельга не ўзгадаць пра адсутнасць такту налібацкага пробашча ксяндза Ізідара Петраша, з-за якога шматшаноўнага душпастыра, замест каталіцкай парафіі, прымала ... габрэйская супольнасць.
Паводле інфармацыі сведкі, справа прадстаўляецца наступным чынам:
Ксёндз Петраш, ведаючы, што беднай парафіі не па кішэні зладзіць шыкоўны прыём, папрасіў дапамогі ў прадстаўніка фірмы "Якуб Цырынскі", Абрама Любашэўскага. Той арганізаваў прыём незвычайнай пышнасці. На мяжы Налібак шаноўнага госця прывіталі сам Любашэўскі і яго памочнікі, пан Іваноў і пан Гутман.
![]() |
Біскуп З. Лазінскі. |
Каля вежы сабраліся мясцовыя габрэі. Разам з імі біскупа Лазінскага прывітаў налібацкі рабін. Ён выступіў з пармовай!!!
Аднак урачыстасць парушыў характэрны эпізод. Некалі Радзівіл “Пане Каханку”, калі жадаў прывітаць паважаных гасцей, спускаў на іх прыручанага мядзведзя. Налібакі таксама вырашылі прывітаць біскупа Лазінскага паводле традыцыі: “Чым хата багата, тым і рада”.
Увечары адбыўся тэатралізаваны бальшавіцкі напад. Мясцовы паліцыянт Копец пазычыў свой карабін 18-гадоваму пастуху Язэпу Касцюкевічу. Той адыйшоўшыся за вярсту ад плябаніі на поле, страляў пакуль не скончыліся патроны. Імгненна была створаная самаахова, паліцыя акружыла плябанію і адбіла напад бальшавікоў. Праз некалькі дзён у адной з варшаўскіх штодзёнак выйшаў нават артыкул пра эфектыўнасць налібацкай паліцыі.
Адзіным госцем, якога прымалі не менш скандальна, хаця без Трыумфальных вежаў і бальшавіцкіх нападаў, быў ваявода Рачкевіч, які прыехаў да Любашэўскага, каб на ўласныя вочы пераканацца, як габрэі спусташылі Налібацкую пушчу. Але ж біскуп Лазінскі хацеў усяго толькі пазнаёміцца з жыццём крэсовых парафій.
Насельніцтва Налібак проста не ўбачыла мітру біскупа з-за габрэйскіх ярмолак".
Варшава, 1924 год, 30-га жніўня. „Myśl Niepodległa”.
No comments:
Post a Comment