Штогод, напрыканцы жніўня, налібацкія вернікі адзначаюць фэст апякуна парафіі - святога Бартламея. У гэты дзень у касцёле Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны адбываецца ўрачыстая ішма з удзелам парафіян з усіх куткоў Налібацкага краю. Як раней, так і цяпер, гэты дзень лічыцца галоўным святам парафіі.
Гісторыя Налібакаў на працягу ўсяго існавання была цесна звязаная з касцёлам. Нават першае паведамленне пра Налібакі, якое датуецца 1447 годам, інфармуе пра пабудову святыні. У 1622 годзе ён згарэў падчас баявых дзеянняў. Ужо ў 1639 годзе на сродкі Альбрэхта Радзівіла , тагачаснага ўладальніка налібацкіх земляў, быў пабудаваны новы драўляны касцёл. Але і яго жыццё было нядоўгае. На яго месцы ў 1699 годзе налібачане збудавалі касцёл, які праіснаваў ажно да 1942 года, пакуль яго не спалілі бальшавікі. У 1704 годзе гэтую святыню кансэкраваў віленскі біскуп Канстанты Казімір Бжастоўскі. Шматразова коштам Радзівілаў ён аднаўляўся, апошні раз у 1829 годзе. На той час налібацкая парафія адносілася да Вішнявецкага дэканату і мела 4 344 вернікаў.
![]() |
Касцёл святога Бартламея. |
![]() |
Налібачане будуюць касцёл. |
Неўзабаве ў Налібакі быў запрошаны біскуп Казімір Букраба, які пасля смерці Зыгмунта Лазінскага выконваў яго абавязкі, каб закласці першы камень у алтарную сцяну.
За некалькі гадоў былі збудаваныя сцены і дах касцёла. Святыня будавалася ў раманскім стылі. Амерыканскія налібачане купілі арган, які меліся неўзабаве выслаць у Налібакі. Але ...
![]() |
Кс. Юзаф Байка. |
У парафіі засталіся ксяндзы Дадас, Барадын і Жалнерскі, а пралат, пераапрануўшыся ў вяскоўца, знік. Нейкі час ён хаваўся у маёнтку Дзяржынскіх, а потым каля года працаваў пастухом на роднай Беласточчыне. Вярнуўся ён толькі тады, калі прыйшлі немцы, адрасціўшы па пояс бараду. Налібакі святар больш не пакінуў.
Ішоў жнівень 1942 года. Сутычкі паміж немцамі і партызанамі пачасціліся. Налібачанаў вывозілі ў Нямеччыну. Рэчка Лебяжода была чырвоная ад крыві. У ноч з 16 на 17 жніўня партызаны, даючы знакі лясным брыгадам, падпалілі 300-гадовы касцёлы св. Бартламея і св. Юзафа. Праз год за два кіламетры ад Налібак, ва ўрочышчы Ліпнікі, немцы расстралялі кс. Байку, Жалнерскага і Барадына, а целы спалілі. Кяндзу Дадасу пашанцавала. У гэты дзень ён выехаў па справах у Рубяжэвічы.
Налібачане страцілі сваю парафію.
![]() |
1970 год. |
Асабліва чорнымі былі тыя часы, калі ўлада ўсур’ёз планавала зрабіць з касцёла каўбасны цэх, а пазней Дом культуры. Але знаходзіліся разумныя людзі, якія тлумачылі камуністам вар’яцкасць гэтых планаў.
![]() | |||||
Кс. Мар'ян Шэршань. 5.07.1994 г. |
![]() |
Кс. Люцыян Хмялёвец (пробашч Дзераўнянскай парафіі) і біскуп Казімір Свёнтэк. |
У ліпені 1994 года касцёл Ўнебаўзяцца Найсвяцейшай Марыі Панны быў асвечаны біскупам Казімірам Свёнтэкам.
![]() |
hramy.com |
![]() |
ДГ
No comments:
Post a Comment