
Дзякуючы пільнасці аднаго з налібачан, унікальны помнік прысутнасці французскага імператара ў Налібаках удалося захаваць ад разбурэння.
У чэрвені на нашым блогу з’явілася публікацыя пра знікненне Напалеонаўскага каменя, які некалькі стагоддзяў прастаяў у цэнтры Налібак, побач з праваслаўнай царквой. У допісе пад назвай “Куды знік напалеонаўскі камень” мы прасілі паведаміць тых, хто ведае пра лёс каменя, дзе ён цяпер знаходзіцца. На публікацыю адгукнуўся былы дырэктар Налібацкай сярэдняй школы Міхаіл Жаўнерчык.
![]() |
Сп. Міхаіл Жаўнерчык сядзіць на Напалеонаўскім камяні. |
Нагадаем, 200 гадоў таму французскі імператар Напалеон Банапарт прайшоў праз Беларусь. Паводле старэйшых жыхароў вёскі, якія пачулі гэта ад сваіх прадзедаў, праходзячы праз Налібакі Банапарт узлез на камень у цэнтры мястэчка і прамаўляў нешта да сваіх жаўнераў. На камяні быў зроблены надпіс на невядомай мове, які немагчыма было прачытаць, за гады ён сцёрся.
Дарэчы, дарога з вёскі праз пучшу на возера Кромань (паміж Налібакамі і Наваградкам) дагэтуль называецца Напалеонаўскім трактам.
ДГ
Здымкі Сяргея Жаўнерчыка
No comments:
Post a Comment