
Падчас ІІ Сусветнай вайны ў карных аперацыях гітлераўскіх акупантаў супраць мірнага насельніцтва Налібацкага краю, апрача немцаў, удзельнічалі чальцы літоўскіх, латышскіх і ўкраінскіх вайсковых фармаванняў. Асаблівай жорсткасцю адзначыўся 118-ы батальён ахоўнай паліцыі, які адказвае за спаленне вёскі Хатынь разам з яе жыхарамі.
Ядро батальёна складалася з украінскіх нацыяналістаў родам з Букавіны – краю, які быў забраны ў Румыніі і далучаны да Савецкай Украіны ў 1940 годзе ў выніку пакта Молатава-Рыбентропа. Многія байцы батальёна былі звязаныя з ультранацыяналістычнай Арганізацыяй украінскіх нацыяналістаў.
Усяго 118-ы батальён ахоўнай паліцыі сабраў 500 чалавек, падзеленых на тры роты, прычым кожная складалася з трох узводаў. Кожны з узводаў падзяляўся яшчэ на аддзяленні па 10-13 чалавек.
У лістападзе 1943 года батальён прыбыў з Кіева ў Мінск і неўзабаве ўвесь яго асабовы склад быў пераведзены ў Плешчніцы. Батальёнам камандаваў маёр-немец Эрых Кёрнер, але на практыцы штодзённыя аперацыі 118-га батальёрна ажыццяўляў 27-гадовы ўкраінец Рыгор Васюра.
118-ы батальён ахоўнай паліцыі ўзяў удзел у шэрагу найбольш зверскіх і адыёзных аперацый па “замірэнні” ў акупаванай Беларусі.
Летам 1943 года батальён перавялі бліжэй Гродна, дзе ён высочваў і забіваў габрэяў, якія хаваліся ў зямлянках у Налібацкай пушчы. Яўрэяў забівалі гранатамі, шпурлянымі ў зямлянкі. Габрэі ў зямлянках належалі да партызанаў Тувіі Бельскага, то бок супольнасці, якая перажыла вайну ў лесе.
“Акцыя” мела месца ў жніўні 1943 года, падчас аперацыі, дзеля якой немцы сабралі 50 000 байцоў. Аперацыя доўжылася 35 дзён. Немцы і іх мясцовыя памагатыя нападалі на мірных жыхароў, спалілі больш за 150 вёсак, расстралялі альбо спалілі жыўцом некалькі соцень жанчын і дзяцей, пагналі некалькі тысяч сялян у рабства і канцэнтрацыйныя лагеры. Балі забітыя каля 50 яўрэяў, якія хаваліся ад карнікаў у трох зямлянках.
У 1970-80-ыя гады над чальцамі 118-га батальёна адбыліся судовыя працэсы. Некаторыя з удзельнікаў гэтых сумнавядомых падзей распавялі пра тыя трагічныя жнівеньскія дні.
![]() |
Рыгор Васюра. |
Рыгор Васюра (ад’ютант камандзіра батальёна):
Улетку 1943 года батальён, разам з іншымі карнымі атрадамі, праводзіў аперацыю ў Налібацкай пушчы, падчас якой мы знайшлі зямлянкі з габрэямі, якія хаваліся ад немцаў. Карнікі, сярод якіх быў камандзіо узвода Мялешка, напалі на зямлянкі і забілі там усіх. Мялешка сам мне казаў, што загадаў кідаць у зямлянкі гранаты, пасля таго як першы заўважыў у лесе дым.
З паказанняў І. Качана 30 жніўня 1985 года:
Батальён натрапіў на зямлянку з 42 габрэямі. Стрэл з зямлянкі параніў немца ў жывот. Тады мы кінулі ў зямлянкі гранаты і пастралялі людзей, якія былі ўнутры. Васюра ўдзельнічаў у аперацыі, але што канкрэтна рабіў, я не ведаю.
З паказанняў А. Кнапа ў кастрычніку 1985 года:
Калі я стаяў у ачапленні, то пачуў стрэлы і выбухі гранат. Пазней я прыйшоў да месца, дзе выбухалі гранаты, і ўбачыў трупы людзей у зямлянках, разарваныя на часткі і скалечаныя выбухамі. Там стаяў стары габрэй, Васюра, Смоўскі і іншыя карнікі. Потым той габрэй паказаў месца, дзе хаваўся іншы габрэяй, - у яме пад нейкім хмызняком. Неўзабаве пасля гэтага абодвух расстралялі ў суседнім лесе.
118-ы батальён ахоўнай паліцыі ўдзельнічаў не толькі ў знішчэнні габрэяў.
З паказанняў Васіля Мялешкі 3 снежня 1974 года:
Я прыпамінаю, што Васюра ўдзельнічаў у карнай аперацыі супраць партызанаў і мясцовага насельніцтва. Гэта было ўлетку 1943 года ў Налібацкай пушчы.
У пачатку 1971 года пачаліся працэсы некаторых байцоў 115-га і 118-га батальёнаў, якія ўдзельнічалі ў карных аперацыях у Налібацкай пушчы. Паліцыянта Кнапа прысудзілі да смяротнага пакарання, але прысуд пазней быў заменены на 15 гадоў зняволення.
Васіля Мялешку яшчэ ў 1949 годзе адправілі ў турму за супрацу з нацыстамі, але выпусцілі ў 1955 г. на агульнай амністыі. У 1974 годзе выявілася яго дзейнасць, як аднаго з камандзіраў 118-га батальёна ахоўнай паліцы, і яго асудзілі да смерці за забойства дзясяткаў мірных жыхароў. Прысуд быў прыведзены ў дзеянне.
У 1986 годзе за масавя забойствы і ваенныя злачынствы, здзейсненыя ў Беларусі – найбольш сумнавядомым была Хатынь – судзілі Рыгора Васюру. Яго прысудзілі да смерці і пакаралі ў 1987 годзе.
![]() |
Уладзімер Катрук жыве ў Канадзе і займаецца пчалярствам. |
Што б ні рухала байцамі 118-га батальёна ахоўнай паліцыі – асабістыя амбіцыі, антыкамунізм, нацыянальны экстрэмізм ці проста жаданне захаваць уласную скуру, але яны спрычынліся да найбольш жорсткіх эпізодаў у сучаснай еўрапейскай гісторыі.
На падставе артыкулу “Тэрор і мясцовая калабарацыя ў акупаванай Беларусі”. Пэр Андэрс Рудлінг. Часопіс “Архэ”, 1, травень 2013 года.
І де тут є українські націоналісти? «118-й карательный батальон был сформирован в июне 1942 года в районе Киева в основном из военнопленных Красной Армии, попавших в Киевский котел, и жителей западных областей Украины [1][7]. Командовал батальоном бывший польский майор Смовский, начальник штаба — бывший старший лейтенант Красной Армии Григорий Васюра, командир взвода — бывший лейтенант Красной Армии Василий Мелешко. Немецким «шефом» 118-го карательного батальона был майор СС Эрих Кернер.»
ReplyDeleteЧи тут http://naviny.by/rubrics/society/2008/3/24/ic_articles_116_156221/
Раю Вам пачытаць увесь артыкул Пэра Андэрса Рудлінга. Часопіс “Архэ”, 1, травень 2013 года.
Delete