Шукаць сёння на мапе Налібацкага краю хутар Роўцы дарэмна. Ён перастаў існаваць пасля ІІ сусветнай вайны. Да гэтага ў Роўцах была самая вялікая леснічоўка ў Налібацкай пушчы, дзе гасцілі паляўнічыя з усёй Еўропы.
У 1921 годзе ў Роўцах быў адзін дом, там пражывала 12 жыхароў (8 жанчын і 4 мужчыны). Непасрэдна перад вайной у Роўцах жылі каля 30 чалавек.
Галоўнай знакамітасцю хутара была вялікая леснічоўка, у якой жыў Аляксандар Чапроўскі з жонкай і бабуляй. У доме была вялікая сталовая з вельмі вялікім столам. Зала і ўсе сцены былі запоўненыя рагамі розных жывёлаў, а навокал стаяла шмат крэслаў. Побач з вялікім домам былі тры меншыя будынкі для гасцей, якія прыязджалі на паляванне: стайня для коней і хлявы для кароў, а таксама жытло для парабкаў.
Рабочыя займаліся садам і агародам, даглядалі скаціну і коней, пільнавалі лес ад пажараў, ахоўвалі яго ад браканьераў і шукалі ў пушчы жывёл для замежных паляўнічых.
![]() |
Альфрэд Чапроўскі. Загінуў у Катыні. |
У Роўцах быў і Альфонс Чапроўскі, настаўнік, польскі вайсковец, якога рускія расстралялі ў Катыні, а таксама Бернард Чапроўскі разам з жонкай.
![]() |
Бернард Чапроўскі разам з жонкай. |
Пасля вайны Чапроўскія не вярнуліся ў Роўцы, бо вяртацца не было куды, яны пераехалі ў заходнюю Польшчу
Леснічоўка ў Роўцах была самай вялікай ў Налібацкай пушчы. Туды з’язджаліся паляўнічыя з усёй Еўропы. Сёння ад хутара не засталося і ўспаміну. Хіба што здымак, які нагадвае пра прыгожую леснічоўку ў сэрцы Налібацкац пушчы.
Успаміны пляменніка Аляксандра Чапроўскага Стэфана Зялёнкі спісаў Станіслаў Карлік.
No comments:
Post a Comment