У Налібаках, падчас расійскага панавання, электрычнасці не было. Уласную электрастанцыю вёска займела толькі пасля 1920-ых гадоў. Ініцыятарам будаўніцтва быў пробашч кс. Юзаф Байка.
Электрастанцыя пачалу працу ў 1934-35 гадах. Яна знаходзілася за габрэйскай лазняй і школай (сёння гэта вуліца Школьная). За яе працу адказваў Францішак Грыгарцэвіч, ён быў працаўладкаваны на стаўцы. Падчас вайны Грыгарцэвіча вывезлі на прымусовыя працы ў Аўстрыю, адкуль ён трапіў у Аўстралію, дзе памёр у 2007 годзе.
Налібацкая электрастанцыя была ўласнасцю грамадскасці мястэчка і працавала па прынцыпе кааператыву, таксама як і крама, у якой працаваў пан Цехановіч.
Электрычны ток прадукаваў генератар, якім кіраваў паравы рухавік. У рух яго прыводзіла габлюшка і драўніна з лесапілкі. Спачатку электрычнасць правялі ў плябанію – 120 вольтаў. Гэта цалкам змяніла жыццё налібачан. Такая моц, праўда, не дазваляла людзям карыстацца электрычнымі прасамі, таму людзі ў Налібаках прасавалі адзенне вугальнымі прасамі.
![]() |
Падобную тэхналогію мела і электрастанцыя ў Налібаках. |
Пасля прыходу рускіх,17 верасня 1939 года, камуністы забралі ў людзей усе радыёпрымачы. Пазней бальшавікі правялі электрычнасць з Налібак на хутары і ў засценкі.
Электрастанцыя спыніла сваю працу 8 траўня 1943 года. Яе, разам з лесапілкай, спалілі савецкія партызаны.
Успамін Марыі Хіліцкай апрацаваў Станіслаў Карлік.
No comments:
Post a Comment