
У 1920-ых гадах у Налібацкай гміне жыў і працаваў Фэлікс Галавач, пасол у польскі Сейм, адзін са стваральнікаў Незалежнай сялянскай партыі.
Будучы беларускі палітычны і нацыянальны дзеяч нарадзіўся ў 1886 годзе ў вёсцы Забор’е сённяшнага Валожынскага раёна. Палітычную кар’еру ён пачынаў у Польскай сялянскай партыі “Вызваленне”, быў звязаны з апазіцыяй левага накірунку Незалежнай сялянскай партыяй і ў кастрычніку 1923 года ўдзельнічаў у Маскве ва ўстаноўчай канферэнцыі Сялянскага Інтэрнацыяналу.
З 1922 па 1927 гг. Фэлікс Галавач быў дэпутатам польскага Сейма. У 1927 годзе быў арыштаваны ўладамі і перададзены суду “за ўдзел у змове супраць цэласнасці Рэчы Паспалітай”. З турмы яго вызвалілі без судовага прысуда.
Дзяяч Беларускай Сацыялістычнай Грамады.
Да пачатку ІІ сусветнай вайны Галавач быў войтам гміны Мір. У 1939 годзе яго арыштаваў НКВД і выслаў у Расею. Галавач працаваў ахоўнікам у Доме дзіцяці ў Джамбуле ў Казахстане, ад 1943 года быў чальцом Саюза польскіх патрыётаў.
У 1946 годзе пераехаў у Польшчу. Усё жыццё вёў уласную фермерскую гаспадаку, быў войтам мясцовасці Акмяны. Памёр ва Ўроцлаве ў 1972 годзе.
No comments:
Post a Comment