Апошнім уладальнікам Налібацкага краю на закаце Расійскай імперыі быў Фрыдрых Фальц-Фэйн (1863-1920) – вядомы натураліст, буйны землеўладальнік нямецкага паходжання.
Фальц-Фэйн вядомы, як арганізатар першага ў Расійскай імперыі запаведніка Асканія-Нова. Ён стварыў яго ў сваім радавым маёнтку пад Херсонам у сённяшняй Украіне. Гэта быў дэндрапарк і заапарк з сусветным імем, які стаў агульнаеўрапейскім цэнтрам навуковых і гаспадарчых эксперыментаў.
Для палявання на буйнога звера Фрыдрых Фальц - Фэйн ў 1897 годзе набыў вялікі лясны маёнтак Налібакі ў Віленскай губерні. Толькі ласёў тут налічвалі тры сотні. Не былі рэдкасцю высакародныя алені, казулі, кабаны, рысі. У дастатку вадзіліся рачныя выдры, норкі, куніцы, бабры, глушцы, цецерукі, рабчыкі, фазаны, лебедзі, журавы і чорныя буслы . У маёнтку меўся маленькі, але вельмі ўтульны паляўнічы палац, ссечаны з масіўных абчасаных бярвёнаў.
Фрыдрых Фальц-Фэйн стварыў у Налібаках дасканалую сістэму сажалак. Новы гаспадар развёў таксама шмат вельмі каштоўных парод рыб. Стары паляўнічы палац дабудавалі і пашырылі. У ім Фрыдрых Эдуардавіч прымаў сваіх гасцей, для якіх ён ладзіў сапраўды «каралеўскія» паляванні, якія па выдатках не саступалі царскім паляванням у запаведнай Белавежы.
![]() |
Фальц-Фэйн перад паляваннем на зайцоў. |
І Сусветная вайна не пашкадавала Налібацкія лясы. Беззваротна пацярпелі і ўгоддзі, і іх насельнікі. Лес высякалі, усякую дзічыну, якая трапляла на вочы салдатам, бязлітасна адстрэльвалі. Рыбу з сажалак вылавілі, дакладней - пераглушылі гранатамі. Новыя гаспадары - бальшавікі прыкончылі апошніх ласёў, аленяў і ўсё, што яшчэ заставалася больш дробным.
![]() |
Герб роду Фальц-Фэйнаў. |
У жніўні 1918 г. ён з'ехаў у Берлін, дзе даведаўся аб гібелі амаль усёй сям'і: 84-гадовую маці Сафію Багданаўну расстралялі.
Памёр Фрыдрых Фальц-Фэйн 2-га жніўня 1920 г. ад сардэчнага прыступу. Пахаваны на старых могілках "Дванаццаці апосталаў" ў Берліне.
No comments:
Post a Comment