Saturday, October 5, 2013

Лёсы налібацкіх паўстанцаў Каліноўскага






















7 красавіка і 15 траўня 1863 года паблізу Налібак адбыліся сутыкненні паўстанцаў Каліноўскага з расійскімі царскімі войскамі. Было забіта каля 60 паўстанцаў. Некалькі дзясяткаў былі ўзятыя ў палон. Іх лёс таксама склаўся трагічна.

У Нацыянальным архіве Беларусі ёсць рапарт ваеннага начальніка Наваградскага павета камандзіру 3 пяхотнай дывізіі са спісам паўстанцаў з атрада Адама Пуслоўскага і Феліцыяна Лашкевіча, узятых у палон 7 красавіка 1863 у баі каля Налібак Ашмянскага павета. Дзякуючы гэтаму дакументу вядомыя імёны палонных паўстанцаў.

Браты Ляшкевічы загінулі 18 красавіка пад Налібакамі. Адзін з іх меў 8 ранаў, у другога трапіла сем куляў рускіх салдат. 

Гэта шляхцічы Адам Пуслоўскі, Фэлікс Папоўскі, Ксаверый Баранцэвіч, Юры Дабашынскі, Канстанцін Клюкоўскі, Ваўжынец Клюкоўскі. Сяляне Раман Жынка, Юзаф Максімовіч,  Каятан Грыцкевіч, Юзаф Карповіч.

10 лістапада былі вынесеныя прысуды супраць налібацкіх паўстанцаў. Налібачанін Канстанцін Гінтаўт разам з сям’ёй быў вывезены ў пермскую губерню. У гэты самы дзень было прынята вывезці ў ноўгардскую губерню сем’і паўстанцаў Тамаша Клаўсіса і Вінцэнта Шарфэнберга. У вяцкую губерню царскія ўлады выезлі ўсю сям’ю Станіслава Карніцкага. Туды ж вывезлі сям’ю Якуба Манюкевіча. У арэнбургскую губерню вывезлі сям’ю Лукаша Жылінскага.




Крыніца: http://www.stdordetskdom.belhost.by/index.php?id=880799

No comments:

Post a Comment