Thursday, December 26, 2013

Лясная школа ў Налібаках















Пасля далучэння ў 1939 годзе земляў Заходняй Беларусі да БССР, у Налібаках была створаная Лясная школа. Яна размясцілася ў былым Радзівілаўскім палацы, які да 1949 года ( пакуль яго не знішчылі камуністы) стаяў на узгорку каля возера ў цэнтры Налібак.

У Лясной школе вучыліся маладыя налібацкія хлопцы і прыязджыя з-за Нёмна, у прыватнасці з Наваградка. Кіраваў школай чыноўнік са Стоўбцаў. Навучэнцаў вучылі пілаваць і абрабляць дрэвы ў пушчы. У кожнага была свая норма, якую неабходна было выканаць. Спілаванае дрэва трэба было перавезці да канала, а адтуль драўніну па Нёмане сплаўлялі далей.

Аднак у школе маладых вучняў навучалі не толькі таму, як правільна пілаваць дрэва. Гэта была ўстанова, дзе моладзі прышчапляліся ідэі новага камуністычнага ладу. Апрача прафесійных заняткаў, настаўнікі праводзілі сярод вучняў камуністычную індактрынацыю з мэтай стварыць новага савецкага чалавека.

Невядома, ці ўдалося стваральнікам гэтай школы дасягнуць сваёй мэты. У 1941 годзе немцы напалі на СССР. Школа спыніла існаванне і многія налібачане ў выніку назаўсёды пакінулі родныя мясціны. Вядома, што некаторым вучням адукацыя ў лясной школе прыдалася. Ад 1940 да 1941 года бальшавікі выслалі ў Сібір некалькі сотняў жыхароў Налібацкага краю. Сярод іх былі і вучні лясной школы.

дг

Здымак выкананы невядомым аўтарам 5 траўня 1941 года.

2 comments:

  1. Более подробно см. кн. Памяць. Стаўбцоўскі раён - стар.254

    ReplyDelete
  2. Лясная школа...размясцілася ў былым Радзівілаўскім палацы, які да 1949 года ( пакуль яго не знішчылі камуністы) стаяў на узгорку каля возера ў цэнтры Налібак. ЦІКАВА: як выглядаў гэты палац (ці хутчэй сядзіба)? Можа ёсць фата?

    ReplyDelete