
У пачатку траўня 1942 года СС з Наваградка праводзіла масавыя экзэкуцыі мясцовага насельніцтва ў Рубяжэвічах і Івянцы. Скончыўшы, карнікі напіліся, і п’янымі направіліся далей, у Любчу. Адзіная дарога да Любчы ішла праз Налібакі.
Калі камандзір партызанскага атрада “Сталінцы” даведаўся, што па шашы праз Налібакі едуць карнікі, ён зрабіў засаду на выездзе з Налібак. Партызаны залеглі на ўскрайку лесу і чакалі. Было за поўдзень, калі яны пачулі шум матораў і на дарозе з’явіліся грузавікі. Партызаны адкрылі агонь. Адны з карнікаў былі забіты на месцы, іншыя выйшлі з машын з паднятымі рукамі. Яны на каленях прасілі дараваць ім жыццё.
Калі партызаны зазірнулі ў адзін з грузавікоў, то знайшлі там трох габрэйскіх дзяўчат, якіх немцы забралі з сабою. Камандзір прапанаваў уратаваным дзяўчатам далучыцца да атрада, што яны і зрабілі. Таксама з грузавіках знайшлі золата і іншыя каштоўнасці, адабраныя ў забітых. Партызаны забралі ў палонных зброю і боепрыпасы, загадалі ім распрануцца і расстралялі ўсіх на месцы, грузавікі спалілі і адышлі ў лес.
У нямецкім Бундэсархіве захаваліся дакумэнты, якія прадстаўляюць нямецкую версію гэтай падзеі.
Згодна з нямецкім рапартам, 9 чэрвеня Баранавіцкі аддзел начальніка Тайнай паліцыі і Службы бяспекі Беларусі, у складзе 8 нямецкіх унтэрафіцэраў і афіцэраў ССЧ, 2 чальцоў раённага камісарыята Наваградка, 1 лейтэнанта і 1 сяржанта жандармерыі, 15 літоўцаў і рускіх выехаў на аперацыю і каля 5 гадзін апоўдні дасягнуў Налібак.
Калі аўтамабілі і грузавікі выехалі з лесу і дасягнулі ўскрайка вёскі, яны былі з двух бакоў абстраляны з кулямётаў. Падраздзяленне пакінула транспарт і паспрабавала адысці ў вёску, але на адкрытай мясцовасці яно трапіла пад моцны агонь. У няроўным баі загінулі ўсе чальцы аддзела адзін за адным, толькі обершарфюрэр СС з чатырма перакладчыкамі і кіроўцам змаглі адступіць да вёскі і засталіся ў жывых, пры гэтым адзін з перакладчыкаў быў паранены.
На другі дзень начальнік тайнай паліцыі выехаў у Налібакі. Ён знайшоў у Налібаках 15 трупаў на тым месцы, дзе ішоў бой. З загінуўшых быў зняты абутак, эсэсаўцы былі распранутыя да бялізны, таксама ў загінуўшых былі зрэзаныя ўсе знакі адрознення. У аднаго оберштурмфюрэра СС на грудзях была выпалена свастыка і савецкая зорка.
З апытання вяскоўцаў было ўстаноўлена, што 4 немцаў, а, відавочна, 2 унтэр-афіцэраў і 2 афіцэраў жандармерыі партызаны ўзялі ў палон і правезлі іх на ўкрадзеным грузавіку праз Налібакі са звязанымі рукамі, у якія ім уваткнулі чырвоны сцяг. У дадатку партызаны кпліва крычалі: “Глядзіце, гэта вашы гаспадары!”. Група партызан складалася з 90-100 чалавек, сярод якіх знаходзіліся і парашутысты ў рускай ваеннай форме, у якіх мелася цяжкая зброя і рацыя.
З далейшага апытання сялян устаноўлена, што чацьвёра палонных былі расстраляныя ў лесе каля Налібак.
Паводле кнігі "Як мы перажылі Халакост з яўрэйскім партызанскім атрадам у Беларусі", Джэк Каган, Доў Когэн.
Пасля гэтага выпадку, немцы хацелі знішчыць Налібакі, каб адпомсціць за смерць
ReplyDeleteгэбітскамісара Навагрудка Траубега і штабсляйтэра Вольфмаера. Камендант Івянца Карл Савінола хацеў расстраляць ксяндза Байка, загадаў сабраць людзей каля касцёла. Сярод Налібачан былі 2 немкі ( два хлопцы з Налібак ў першую сусветную вайну трапілі ў палон да немцаў, ажаніліся там на мясцовых жыхарках, а пасля вайны вярнуліся з жонкамі ў Налібакі ). Яны растлумачылі што людзі невінаватыя ў забойстве немцаў.
У хуткім часе па загадзе каменданта ў Налібаках ствараецца самаахова.
У гады мінулай вайны на тэрыторыі Беларусі ў войсках вермахта, фарміраваннях СС, паліцыі бяспекі і СД, а таксама ў розных акупацыйных дапаможных частках і камандах знаходзіліся прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, у тым ліку латышы.18-ы латышскі паліцэйскі бататальён быў перадыслакаваны з Рыгi ў Беларусь у маi 1942 г. i размешчаны ў Стоўбцах.
ReplyDeleteУ канцы ліпеня батальён быў накіраваны у Налібакі.
Пазаштатны карэспандэнт газеты «Тевия», радавы 18-га латышскага батальена,
Язэп Зламенкс веў свой дзённік і час ад часу адсылаў артыкулы ў газету «Тевия».
Цікавы дзённік Зламенкса, пра падзеі ў Налібаках можна прачытаць
вось тут: http://www.antik-war.lv/viewtopic.php?f=146&t=208885&start=0
Паміж латышамі і партызанамі адбыўся бой, у якім латышы перамаглі.
Гэты бой Зламенкс красамоўна апісваў у сваім рэпартажы ў газеце «Тевия».
(http://www.litmir.net/br/?b=145230&p=39)
Дакумент з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь таксама сведчыць пра тыя
падзеі:
“ Из приказа № 13 командующего полицией службы порядка Белоруссии полковника Клепша о вынесении благодарности командиру Ф. Рубенису и командиру взвода лейтенанту Э. Зунде 18-го латышского полицейского батальона.
г. Минск 28 августа 1942г.
Б л а г о д а р н о с т ь .
Капитан и командир батальона Фридрих Рубенис 18-го латышского батальона полицейских 24.7.1942 г. возле имения Налибоки в бою с бандой , которая в количественном отношении превосходила нас , благодаря особой находчивости и хорошему руководству батальоном смог уничтожить банду.
Я выражаю смелому офицеру за его находчивость свою благодарность.
Б л а г о д а р н о с т ь:
Лейтенанту и командиру взвода Эриху Зунде 18-го латышского батальона полицейских 24.7.42 г. в бою с бандой около имения Налибоки, несмотря на сильный огонь, удалось обойти противника ,напасть на него с тыла и нанести ему сильные потери, так что предусмотренное нападение на казарму не удалось. Я выражаю свою благодарность этому офицеру за его ловкую стремительность.
Подписал Клепш,полковник
полициии командующий службы
порядка
НАРБ. Ф. 510. Оп. 1. Д. 17. Л.
45.Копия. Перевод с немецкого.
Усе партызаны, якія загінулі, былі габрэі з партызанскага атрада "Сталінцы”.
Іх імёны можна адшукаць тут:
http://db.yadvashem.org/names/nameResults.html?placeDeath=%D0%9D%D0%B0%D0%BB%D0%B8%D0%B1%D0%BE%D0%BA%D0%B8,%20%20%D0%A1%D1%82%D0%BE%D0%BB%D0%B1%D1%86%D1%8B,%20%20%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D1%80%D1%83%D0%B4%D0%BE%D0%BA,%20%20%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%88%D0%B0&placeDeathType=LITERAL&language=ru