Thursday, March 27, 2014

"Калі б не Бог, то я не перажыла б гэтага пекла"













Жыхарка вёскі Янкавічы Стэфанія Макава неўзабаве адзначыць сваё 90-годдзе. Яе жыццё - гэта люстраное адбіццё калектыўнага лёсу не толькі жыхароў Налібацкага краю, але і ўсёй Беларусі. Яе бесклапотнае дзяцінства ў сярэдзіне 30-ых гадоў мінулага стагоддзя перапыніла вайна, якая забрала тату і маму. 16-гадовую Стэфанію вывезлі на прымусовыя працы ў Чэхаславаччыну, дзе яна перажыла голад і здзекі. Вайна разлучыла яе з любімай сястрой.


Аднак і вяртанне пасля вайны дадому не прынесла канца пакут. Маладога мужа Стэфаніі камуністы высылаюць на 11 гадоў у Сібір, а жанчына адна з дзіцем вымушаная выжываць у нялюдскіх умовах станаўлення калгаснага ладу.

Гэта праўдзівая карціна жыцця нашых людзей ад даваеннага часу да сённяшніх дзён.

Па спасылцы можна пабачыць відэагутарку са Стэфаніяй Макавай, якую запісалі супрацоўнікі Беларускага архіву вуснай гісторыі. 

Відэаінтэрвію ТУТ.

No comments:

Post a Comment