Tuesday, April 29, 2014

Адкрыўся новы веламаршрут па Налібацкай пушчы















Добрыя навіны для веласіпедыстаў: у Беларусі адкрыўся першы і пакуль адзіны мадэльны турыстычна-экскурсійны зялёны веламаршрут, які адпавядае ўсім міжнародным патрабаванням (гэта значыць, што тут ёсць разметка, каб не згубіцца на маршруце, інфармацыйныя стэнды ля аграсядзібаў, прыродных і гістарычных помнікаў, месцы адпачынку, прыпынкі, дзе прапануюць застацца на начлег ці паесці).


 Цяпер можна ўзяць веласіпеды, загрузіць іх у электрычку (калі няма сваёй машыны), даехаць да станцыі Багданаў (чыгуначная лінія Маладзечна — Ліда) — там і ёсць пачатак зялёнага маршруту “Валожынскія гасцінцы”. Па ходзе маршрута з веласіпеда можна перасесці на байдарку і сплавіцца па Бярэзіне або Іслачы, асядлаць каня (аграсядзіба “Коні-поні”), паесці свежаспечанага вясковага хлеба з мёдам і проста памедытаваць дзе-небудзь на палянцы ў Налібацкай пушчы.



Карэспандэнты Budzma.by у добрай кампаніі журналістаў, сябраў Мінскага веласіпеднага таварыства і Беларускага грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы”, стваральнікаў сайта turistika.by ды іншых аматараў вандровак ажыццявілі камбінаваны велааўтапрабег па Валожынскіх гасцінцах. Падрабязную справаздачу і фотарэпартаж можна пабачыць ТУТ.

No comments:

Post a Comment