Палякі Пётр Карвэцкі і яго жонка Ева аб’ехалі ўсю Еўропу, Каўказ, палову Афрыкі і ладны кавалак Блізкага Ўсходу. Падарожжы – гэта захапленне іх жыцця. Самалёты, гатэлі і прыгожыя пляжы з пальмамі ды празрыстай вадой – не для іх. Карвэцкіх прыцягваюць мясціны, якіх традыцыйныя турысты пазбягаюць – іранскі Курдыстан, Сірыя, Маўрытанія, Бенін, Малі, Буркіна-Фасо, Тога. Галоўны ключ кожнай трасы – бездараж. Тысячы кіламэтраў яны пераадольваюць на сваім джыпе. У 2005 годзе ў экзатычных краін, якія наведвалі Карвэцкія, з'явіўся сур’ёзны канкурэнт – Беларусь. Яны закахаліся ў яе настолькі, што пачалі вазіць туды польскіх турыстаў.
Thursday, December 31, 2015
На джыпах праз Налібацкую пушчу
Палякі Пётр Карвэцкі і яго жонка Ева аб’ехалі ўсю Еўропу, Каўказ, палову Афрыкі і ладны кавалак Блізкага Ўсходу. Падарожжы – гэта захапленне іх жыцця. Самалёты, гатэлі і прыгожыя пляжы з пальмамі ды празрыстай вадой – не для іх. Карвэцкіх прыцягваюць мясціны, якіх традыцыйныя турысты пазбягаюць – іранскі Курдыстан, Сірыя, Маўрытанія, Бенін, Малі, Буркіна-Фасо, Тога. Галоўны ключ кожнай трасы – бездараж. Тысячы кіламэтраў яны пераадольваюць на сваім джыпе. У 2005 годзе ў экзатычных краін, якія наведвалі Карвэцкія, з'явіўся сур’ёзны канкурэнт – Беларусь. Яны закахаліся ў яе настолькі, што пачалі вазіць туды польскіх турыстаў.
Wednesday, December 23, 2015
Thursday, December 17, 2015
Аляксандр Шакель: Доўгая дарога вяртання
110 гадоў таму ў вёсцы Каменная Слабада ў Налібацкай пушчы нарадзіўся Аляксанадр Шакель. Герой Монтэ-Касіна, вязень сталінскага лагеру, які паўстагоддзя пражыў у Лондане, але напрыканцы свайго жыцця вярнуўся на радзіму - у Беларусь. Упершыню пра пана Аляксандра напісаў журналіст Севярын Квяткоўскі, які наведаў нашага земляка ў Івянцы. Пасля першай інтэрнэт-публікацыі лёсам Шакеля зацікавіліся і іншыя журналісты. У гэтым лёсе - вайна, турма, уцёкі з савецкай імперыі, вяртанне на радзіму і неверагодная гісторыя кахання.
Sunday, November 29, 2015
Адгалоскі мінулага: налібацкая кафля
Прайшло амаль тры стагоддзі з таго часу, як была заснавана шкляная мануфактура ў Налібаках. Уявіць сабе як выглядалі вытворчыя пабудовы і што прыблізна адбывалася вакол і ўнутры будынкаў, можна не толькі з дапамогай архіўных дакументаў. Кавалачак шкла або кафлі, знойдзеныя на мейсцы былой гуты, таксама можа расказаць пра падзеі даўніх часоў.
Monday, October 19, 2015
Налібачанін знайшоў шкло і кераміку на месцы гуты Радзівілаў
Ураджэнец Налібак Віктар Хмара працягвае знаходзіць шкляныя прадметы на месцы, дзе ў 18-19 стст. знаходзілася шкляная гута князёў Радзвілаў. Цяпер на тэрыторыі былой гуты размяшчаецца сядзіба сям'і Хмара. Незвычайныя знаходкі спадар Віктар выяўляе ў бацькоўскім агародзе. На яго думку, у мінулым там мог быць сметнік, куды гутнікі скідалі непатрэбнае шкло і кераміку. Нетрэбнымі яны маглі быць 200 гадоў таму. Сёння ўсе гэтыя прадметы маюць вялізную каштоўнасць, улічваючы факт, што ў Беларусі не захавалася вырабаў налібацкіх майстроў.
Sunday, October 18, 2015
Пушчанскія рабінзоны: з Ключнікам у фальварак Крычаты
Сёння запрашаем у падарожжа па забытых пушчанскіх дарогах. Мы наведаем былы фальварак Крычаты альбо, як цяпер прынята называць мясцовасць, Крачаты. 300 гадоў таму гэты кавалачак Налібацкага краю лічыўся элітарным. Радзівілы арандавалі Крычаты нямецкім майстрам, якія працавалі ў Налібацкай шкляной мануфактуры і Шліфавальні каштоўных камянёў у Янкавічах. А як Крычаты выглядаюць сёння?
Friday, October 16, 2015
Tuesday, October 13, 2015
Saturday, October 10, 2015
Кім быў кс. Хвецька, пахаваны ля хатаўскога касцёла
Побач з касцёлам у Хатаве стаіць помнік былому пробашчу мясцовай парафіі ксяндзу Люцыяну Хвецьку. Старажылы хатаўскіх ваколіц памятаюць гэтага святара і яго трагічную смерць 70 гадоў таму. Для хатаўчан кс. Хвецька быў іх душпастырам цягам пяці гадоў. А ў гісторыі нашай краіны ён застаўся адным з пачынальнікаў беларускага каталіцкага руха.
Friday, August 28, 2015
Tuesday, August 18, 2015
Sunday, August 2, 2015
Майстры з Янкавіч - ювеліры Рэчы Паспалітай
Княгіня Ганна Радзівіл (1676-1746) вельмі любіла ювелірныя вырабы. У яе калекцыі былі тысячы прадметаў з золата, срэбра, брыльянтаў, а таксама аметыста, яшмы, карнеола. Каштоўныя камяні ўпрыгожвалі пячаткі, табакеркі, покрыўкі для кіяў, якія Радзівілы дарылі сваім сябрам і знаёмым. Сустрэць іх можна ў музеях і прыватных калекцыях ва ўсім свеце. А нараджаліся гэтыя творы мастацтва ў вёсцы Янкавічы (Стаўбцоўскі раён), дзе Ганна Радзівіл у 1738 годзе стварыла мануфактуру па апрацоўцы напоўкаштоўных камянёў.
Tuesday, July 28, 2015
Monday, July 27, 2015
Налібацкія сядзібы: у гасцях у Мазуноў
Сёння мы запрашаем Вас у госці да налібацкай сям'і Мазун. Нядаўна іх сядзіба была прызнаная самай прыгожай у Налібаках. Гаспадары Анна і Фэлікс ласкава дазволілі нам пашпацыраваць з фотаапаратам па іх двары ды хаце і заглянуць у кожнае месца, куды нам толькі пажадаецца. У выніку мы не толькі наздымалі каля паўстоні фотак, але і выпілі па пару келіхаў хатняга віна. Але пра ўсё па парадку.
Thursday, July 2, 2015
У Налібаках знайшлі рытуальную габрэйскую купальню
У двары Ірэны Францаўны Дошчачкі на Віленскай вуліцы ў Налібаках знаходзіцца незвычайная спаруда. Гэта каменная адтуліна ў зямлі глыбінёй амаль 2 м. з невялікай лесвіцай. Доўгі час мясцовыя жыхары лічылі, што гэта фрагмент даваеннага склепу, які немцы не здолелі знішчыць, спальваючы Налібакі ў 1943 годзе.
Tuesday, June 30, 2015
Sunday, June 28, 2015
Tuesday, May 5, 2015
Tuesday, April 21, 2015
Monday, April 20, 2015
З Налібак у Новы Паўднёвы Уэльс
Самыя цікавыя сустрэчы адбываюцца нечакана. Такім было маё знаёмства з аўстралійскім спартыўным журналістам Кэрэлам Ф., які на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках размясціў некалькі здымкаў з Налібак. Мяне цікавіць усё, што звязана з маім мястэчкам. І тут мне закарцела даведацца, што магло прывесці маладога аўстралійца за тысячы кіламетраў, у аддаленую ад вялікіх дарог мясцовасць. Самы просты спосаб - задаць пытанне ў лоб. Так я скантактаваўся з Кэралам.
Tuesday, April 7, 2015
Subscribe to:
Posts (Atom)