Ровар і фотаапарат для краязнаўцы - гэта нязменныя сябры. На ровары можна дабрацца па бездаражы ў любую кропку нашай пушчы, а фотаапарат зафіксуе яе самыя маляўнічыя мясціны. Сёння мы запрашаем Вас у вёску Церабейнае, што размяшчаецца паміж Налібакамі і Кляцішчам.