
Генрыха Далідовіча можна смела называць песняром беларускай дзяржаўнасці. З-пад яго пяра выйшла кніга пра ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага, трылогія пра ўзнікненне Беларускай народнай рэспублікі і Беларускай савецкай сацыялістычнай рэспублікі. Прыадчынім таямніцу - гэта пакуль не поўны збор. Да ўсяго гэтага, Генрых Вацлававіч вялікі лакальны патрыёт і пясняр малой радзімы. Падзеі амаль усіх ягоных апавяданняў, аповесцяў і раманаў адбываюцца ў Налібацкім краі.