Днямі Налібакі наведалі група турыстаў з Ізраілю і Злучаных Штатаў Амерыкі. Іх цікавала гісторыя габрэяў Налібацкага краю. Да вайны яны складалі ледзь не палову насельніцтва нашых мястэчак.
У суботу ў вёсцы Янкавічы, якая належыць да Налібацкай парафіі, адсвяткавалі Год малой радзімы. З песнямі, танцамі, забавай, пачастункамі, падарункамі і культурным кілішкам моцнага трунку. Усё як належыць былой радзівілаўскай вёсцы.