8 мая 1943 году ў Налібаках на Стаўпеччыне партызаны забілі больш за сотню мірных жыхароў. Спачатку ў справаздачах паведамлялася, што ахвяры — гэта 200 паліцыянтаў. Пазней яны сталі немцамі, а лічба вырасла да 400. А насамрэч аніводзін немец тады не быў забіты.