Перліна Налібоцкай пушчы ў аб'ектыве журналіста і фатографа Сямёна Печанко.
Лічыцца, што гідронім Кромань кельцкага паходжання. У вядомых нам кельцкіх мовах, напрыклад у брэтонскай, слова crom - гэта круг, акружнасць, а cro - закрытае месца. І сапраўды, возера Кромань авальнай формы і схаванае ад вачэй густымі лясамі. Гэтае імя сугучнае славянскаму словазлучэнню «зацішнае месца», ці «глухмень». Паводле іншай версіі, назва возера — балцкая, паходзіць ад kramtyti — «грызці» (чалавек грызе цвёрдую ежу, хвароба грызе цела, камары грызуць-кусаюць).
No comments:
Post a Comment